Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кнігі я купляў паступова на тыя грошы, якія зарабляю сваімі рукамі. Сярод іх шмат антыкварных, — напрыклад, усе клясікі. Кожны том каштуе адну марку і дваццаць пфэнігаў у цьвёрдай сіняй аправе. Я іх купляў цалкам, бо ставіўся-жа да гэтага сур’ёзна, у «выбраных творах» я не даваў веры выдаўцам, — ці выбралі яны сапраўды самае лепшае. Таму я купляў «поўныя зборы». Чытаў іх з праўдзівай стараннасьцю, але большасьць з іх мала чаго казала мне. Я прыахвоціўся да іншых кніг, сучасных, якія, вядома, каштавалі куды даражэй. Некаторыя з іх я набыў ня зусім сумленным спосабам: я іх браў на чытаньне і не аддаваў, бо ня мог разьлічыцца з імі.

На аднэй паліцы поўна падручнікаў. Аб іх мала клапаціліся і яны дужа зачытаныя. Шмат старонак выдзерта, — зусім зразумела нашто. А ўнізе складзены сшыткі, папера і лісты, малюнкі і накіды.

Мне хочацца ўдумацца ў тагочасную пару. Яна яшчэ тут, у пакоі. Я адчуваю гэта зусім яскрава, сьцены захавалі яе. Мае рукі ляжаць на сьпінцы канапы. Цяпер я разьмяшчаюся з выгодамі, выпростваю ўгару ногі і прытульна сяджу ў куточку, у абдымках канапы. Маленькае акенца расчынена насьцеж. Скрозь яго бачны малюнак вуліцы з узвышанай пры канцы званіцай.

На стале стаіць некалькі вазонаў. Асадкі, алоўкі, чарапашыны ў якасьці прэс-пап’е, чарнільніца — тут нічога не зьмянілася.

Усё будзе таксама, калі мне пашчасьціць зьвярнуцца назаўсёды па сканчэньні вайны. Я таксама буду сядзець тут, глядзець на пакой і чакаць.

Я ўсхваляваны; але гэтага не павінна быць, бо гэта ня правільна. Я жадаю зноў спрабаваць гэта пачуцьцё ціхай імкнёнасьці. Гэта пачуцьцё магутнага, нявымоўнага парываньня, якое было ў мяне раней, калі я падыходзіў да сваіх кніг. Віхур жаданьняў, што ўзьнікаюць у стрыкатых вокладак кніг, зноў павінен ахапіць мяне, ён павінен разгладзіць цяжкую, зьмярцьвелую, валавяную камлыгу, якая ляжыць недзе ў мяне ў сярэдзіне, і зноў абудзіць нецярплівасьць перад будучым, акрыленую радасьць міру думкі; ён павінен зьвярнуць мне страчаную гатоўнасьць майго юнацтва.

Я сяджу і чакаю.

Мне ўспала на думку, што я павінен пайсьці да Кемэрыхавай маткі; Мітэльштэдта я таксама павінен наведаць; ён, напэўна, у казарме. Я гляджу ў акно. За асьвятленай сонцам вуліцай вымалёў-