Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ветрам — біў ён у твар — абвеяла Жэню. Твар гарэў на вятры, а целам пабегла прыемная дрыготка. Прабягаючы вулку, напаткала Жэня важную постаць чатырохгадовага хлапчука. Ішоў ён, пакацячы па бакох вочы, у руцэ трымаў кавалак булкі, мачанай у малацэ: булка густым месівам працэджвалася праз пальцы.

— «Ух, якой камлючок слаўны». — Апусьцілася перад ім на цыпачкі і ўголас сказала: — Чый ты, хлопчык?

Хлопчык расплыўся ўсьмешкай, і — доўга не разважаючы — тыцнуў у Жэнін твар булкай.

— Я цёцю ведаю… Яна вунь там, вунь там… з жалезнай палкай.

Душачы і хлопчыка і свой сьмех, падкінула «камлючка» ўгару — высака, высака.

— Ну, ідзі дахаты. Там мама чакае.

Вецер біў у твар.

12

Патапенку папярэдзілі хлопцы, каб ён не падкачаў, калі ў часе дакладу што-небудзь раптоўнае здарыцца. З намёкаў ён зразумеў, што хлопцы рыхтуюцца ілюстраваць ягоны даклад, але колькі ён ня выпытваў — ніхто нічога не сказаў. Тады і Патапенка стаіў тую навіну, якую ўчуў сёньня ад работнікаў ДзПУ: — «Будзем, мальцы, квіта, няйначай».

Гэта-ж быў колектывам вышуканы мэтод, і вось сёньня рабілася яго выпрабаваньне — ад гэтага-ж выпрабаваньня залежаў посьпех новага мэтоду работы нардому.

Перад тым казалі:

— Усё-ж можна зьбіцца з панталыку. У цябе, можна сказаць, тэзісы, плян пэўны, а тут — шась!.. Што ты зробіш, калі саб’ешся?

— Ну, Патапенку не саб’еш. Калі-б хто іншы быў, мо’-б і зьехаў, а ён знойдзе, што сказаць.

Выпытвалі пра тэзісы. Аб іх Патапенка сказаў з большага, бо:

— Я рыхтуюся, братцы, за поўгадзіны, каб сьвежым у галаве было.