18
«Мармыль» здрадзіў.
Праходзілі праз мястэчка, занятае палякамі, напоўзруйнаванае гжэчнымі пераможцамі: дзе-нідзе тырчэлі сіратлівыя коміны сярод нагруяджанага каменьня і абгарэлага бярвеньня.
Трэці дзень лютаваў польскі разьезд у мястэчку.
Белатварыя маладыя яўрэйкі былі згвалчаны ў першую-ж ноч. Дачка старага шаўца Цывеля, вырваўшыся з рук пазнанца, кінулася з другога паверху на брук, — на белым твары застыла назаўсёды грымаса, нечаканая для
мерцьвяка: грымаса радасьці і нейкай урачыстай гордасьці. Уначы вуліцай ехалі пазнанцы: труп шаўцовае дачкі зьбілі капытамі.
«Мармыль» здрадзіў у гэтым мястэчку.
Яны засталіся начаваць, атайбаваўшыся ў старой лазьні. Рубан з «Мармылём» пайшлі на росшукі. Толік, чакаючы іх,
заснуў. Раптам ён усхапіўся ад трывожнага Рубанавага голасу. Той штырхаў яго за руку і крычаў:
— Гэты паршывец аказаўся здраднікам!
— Хто гэта?
— «Мармыль»! Яго палякі паклікалі да катла, ён — сьвіньня — пачаў убіраць кашу за абедзьве шчакі. Я яго зваў, зваў — нічога, аглох.
— Hу?
— Набіўшы трыбух, прыходзіць да мяне. «Добра зьеў», кажа. — А што з сабой узяў? «Нічога», кажа, «забыўся». Ну, ня сьцерпеў я гэткае абразы, ды як садану яму кулаком у пысу. Ён у гвалт. Учулі пазнанцы. Нехта крыкнуў, што яўрэй хлапца лупцуе. Ну, брат, траха што ногі прынёс. Трэба адсюль зараз-жа выкатвацца.
— Я шамаць хачу, — у роспачы сказаў Толік.
Рубан маўчаў. Потым ён сьвіснуў. Гэта азначала, што ён нешта надумаў.
— Ну? — запытаў Толік.
— Пойдзем на хутары. Тут недалёка, вярсты дзьве. Помніш — праходзілі паўз іх. Там пад’ямо.