Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тады мацнеюць цягліцы, тады голас — што сталь тугаплаўкая: скрані, аддолееш!

— І ў адказ на інтэрвэнцыю, у адказ контррэволюцыйным нацдэмократам, што намагаліся задушыць маладую нашу Рэспубліку, у адказ клясаваму ворагу, які разьлічваецца перад судом пролетараў, мы яшчэ мацней павінны напружыць сілы на ўзмацненьне таго вучастку соцыялістычнага будаўніцтва, на які краіна нас паставіла, які краіна нам даручыла, таварышы!

Яшчэ да мітынгу — раньнем — бегаў па заводзе заклапочаны Карновіч, прыліпала да цела мокрая ад поту кашуля, бегаў Карновіч і — прыпыняючыся каля комсамольцаў — сьпехам казаў ім:

— Хлопцы! Сёньня мітынг будзе, а значыцца нам выступіць трэба, паказаць, што ўмеем мы (— неадхільна стаялі ў галаве словы любімага поэта —) плянэтамі перакідацца! Во, хлопцы!

І тады як скалынулася аўдыторыя навалай воплескаў, падышоў да трыбуны Несьцярэнка і папрасіў слова.

— Братцы! — хваляваўся ён. — Слухайце, комсамольцы, і… наогул усе! Мы ворага клясавага чым пераможам? Пераможам мы нашай зьяднанасьцю, нашай энэргіяй, якую кіньма на фронт выкананьня прамфінпляну. Факт, братцы!.. А ў нас на заводзе што ёсьць? Прарыў ёсьць! Мэханічны цэх можа ўгробіць весь завод.

— Несьцярэнка! — крыкнуў усхваляваны ўшчэнт Шыхтэр. — Гэта не да часу!

— Ціха! —

— Дай гаварыць! —

— Якраз да часу! — галасы пакрылі ягонныя словы, і адчуў раптам у гэтых галасох Несьцярэнка таварыскае падмацаваньне сабе, адчуў сваю праўду. І дыхнуў ён на поўныя грудзі:

— Шыхтэр нам пагражаў на бюро давесьці нешта. Дармо! Няхай мы — комсамольцы робім памылку, што выступаем бяз згоды бюро, але тое, што мы кажам, што сыгналізуем — праўда, — і гэтая праўда за нас, гэтая праўда нашу памылку рэабілітуе… Што мы маем у мэханічным?