Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а хворасьць прайшла, нэрвы спынілі блёкаду цягліц, а ўсё-ж такі чуў — нутром, развагай, розумам чуў гэты крык —

але гэты крык быў нейкім сваяасаблівым, ён — гэта моцна адчуваў Анатоль — не належаў ніводнаму з людзей, што працавалі ў гэты час.

Купіў газэты. Потым зірнуў на гадзіньнік, нават зьдзівіўся, што так яшчэ рана, зноў у думках — у сувязі з стрэлкай гадзіньнікавай — кранулася: «Лепш так, чым сустракацца, быць побач, пад адной страхой з бацькам»… Седзячы на сквэры, разгарнуў газэту. І адразу ў вочы густой друкарскаю фарбай — тое, што чакаў, аб чым гаварылі ў горадзе некалькі дзён узапар, — убачыў і нешта адчулася лёгка ва ўсёй ягоннай ітоце, адчулася лёгка, нібы рука нявідочная камень цяжкі — нявідочны таксама — зьняла з яго. Пераканаўшыся ў тым, што газэта чаканьні спраўдзіла, пацьвердзіла чутае ад таварышоў і знаёмых, і — нават! — ня зьдзівіўшыся, што знайшоў сярод іншых імён і прозьвішча бацькі гатоў быў засунуць газэту ў кішэню, але — —


— — там узыходзіць сонца тым-жа часам, але ўсход сонцавы чысты і празрысты, незатуманены гарадзкой мятусьнёй;

там цьвітуць па-ранейшаму буйныя купавы на хвалях Гайны;

там вечарамі славяць дзяўчаты месяц, падобны на пасыпаны макам кухан;

там стукаюць зынгеры і падпяваюць работніцы калёсцам;

там— —

Бегла рака, нібы вялізарны статак зьвярыны ад ляснога пажару, — вось якраз так, апраўдваючы параўнаньне, вылі, лемантавалі, стагналі, скуголілі хвалі, ішлі над ракой, б’ючы яе, у розных кірунках вятры, ішлі, находзячы адна на адну, нібы крыгі, валатоўкі — хмары, бегла рака, губляючы сваё рэчышча…

— (Туга зафіксавана ў памяці) —

У напрамку мосту бег Мікола Длугач, шырака, нібы крылы раскідаў рукі. —
— Павінен вытрымаць. Разумееш? — павінен!