Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1

Спецыфічна пахне гэта. Яно ўцалёўваецца ў безьліч дэталяў. Іх спачатку не заўважаеш, але аднойчы — раніцою — (узыходзіць сонца, і пад ягонымі промнямі ажывае організм вуліц: ідуць трамваі, што адсюль, з вакна, нібы наамальгаваны, жактаўскія дворнікі з вялізарнымі метламі зьбіраюцца пад вокнамі пакурыць, — гледзячы на гэтыя метлы, на розум прыходзіць — чамусьці — Гулівэр; гайдаючы буйным сваім тулавам, праходзіць маладая малочніца, — на цукерках (цянучках) намалявана якраз такая самая чырвонашчокая дзеўчына; ля крамы варушыцца зігзаг чаргі; праз шэры натоўп мільганула блакітная майка, неба апранулася ў такую-ж майку, — але аднойчы раніцою ўбачыш у люстры, што на грудзях пасівелі валасы, новыя зморшчыны за ноч нарадзіліся пад вачыма; ля рукамыйніку чакае няпрыемнасьць: «Одоль» не ачышчае жаўцізны зубоў, дый вада трапіла ў зуб — вввух! — забаліць зуб, і гэтым вось зубным болем пачынаецца, пачынаецца…

— Што, уласна, пачынаецца? — упарта думае профэсар Шастакоў, трымаючы ў руках махнаты ручнік. — Ну, вядома!.. Гэтае… Як яго? Вядомае ўсім… старасьць?..
Профэсар Шастакоў апранаецца доўга, зашпільваючы гузікі тонкімі, з барвовай пухлінай, пальцамі: гузікі ўпарта, — нібы хочуць ушчэнт раззлаваць профэсара, ня слухаюць яго.

— Старасьць? Гм… Старасьць пачалася даўно… А гэта… Як яно? Вядомае ўсім… Раньне! — Профэсар нават усьміхнууся ў люстра гэтай новай сваёй думцы. — Проста пачынаецца раньне, дзень…

Апрануўшыся, ён выходзіць у сталовую. На стале чакае яго імбрычак, сьвежы хлеб, малако і масла. Знаёмым гола-