Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ша! Бачыш, як чалавек заходзіцца.

Сьцішыліся. Пытліва зірнулі на раззлаванага праваабаронцу Шварца. Той важыўся ўзьдзець акуляры, але была нейкая нявідочная перашкода і драцяныя пытальнікі акуляраў бяспрытульна цялепаліся ў паветры.

— Што сапсавалі, таварыш Шварц?

— Па-мойму так добра правялі суд, як ня сьнілася, — сказаў, падыходзячы, Курыловіч. — І мае потым плакаты дапамаглі. Мастацтва потым — важная штука… як вы мысьліце, таварыш аб… кха… ронца?

Яму сказалі, каб ён заткнуўся.

— Дык што-ж сапсавалі? Так і ня скажаце?

Ушчэнт раззлаваны і расхваляваны Шварц узьдзеў такі пасьля ўпартых намаганьняў акуляры і разам з энэргічным гэстам рукі — ад вуха да стала, ля якога стаяў — сказаў:

— Рэпутацыю маю, як юрыста!

Хлопцы заліліся рогатам.

— Ой, ой, ойёёё! Таварыш, таварыш Шварц!…

А Андрыенка паваліўся на канапу і качаўся, сьцякаючы буйным рогатам, разам з разгайданымі спружынамі.

— Гэта, я вам скажу, да-а-а!

— Хіба вы лічыце, што Кранцэвіча трэба было апраўдаць?-

Шварц сарваўся з месца.

— Малады чалавек! Я на сваім вяку пабываў на шмат якіх судах, але — я вам скажу — такой буфонады, прабачце, ня бачыў. Хіба можна сур’ёзна рабіць што? Я, стары юрыст, малады чалавек… — махнуў рукой — «Эт!» — і пайшоў у залю.

Абступілі Шастакова.

— Ведаеце што, хлопцы? Няхай тысяча такіх «старых юрыстаў»… Няхай іх усіх… Абы мы ведалі, што мы правы, што наша ўзяло.

— Правільна, Шастакоў!

— Наш мэтод перамог, вось што, важна. Трэба вопытам падзяліцца, Шастакоў. Праўда, га?

— Гэта яшчэ ня мэтод, гэта толькі пачатак. Але вы бачылі мястэчка? Я аж дзівіўся, ня верыў — яно гэта ці не яно? Мэтоды працы — гэта цяжкая штука… Вось, — ён пайшоў да