Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мае комсамоляты, аей права — квіты» —). Праводзячы сходы ў старавераўскім сяле Рудня, працуючы з тамтэйшымі комсамольцамі, ён выступаў супраць іхнага «сьвятога старца» Анупрыенкі, а па-нашаму — кулака і міраеда. Ну… а вынікі мы ўсе ведаем. Што гэта, таварышы? Мы тут маем таксама акт азьвярэлага ворага, нашага зацятага клясавага ворага. Мы душым яго, і мы яго задушым.

У гэты самы момант зірнуў Патапенка сабе пад локаць (— «Ай, хлопчыкі, хлопчыкі, ну і хвацка надумаліся!» —): каля яго, прыгінаючы забінтаваную галаву, каб хаця ня ўбачылі з залі, стаяў Мотка. Схапіў яго Патапенка, высака над сабой узьняў, крыкнуў — дыхнуў на поўныя грудзі:

— Вось, таварышы, бачыце! Вось ахвяра антысаміта…

І, пэўне, таму, што нечакана вырасла постаць хлопчыка перад вачыма, пэўне, таму, што на павязцы была пачарнеўшая крывяная пляма, пэўне таму, што плакаў Мотка — скалынуліся людзі. Суцэльным рэвам галасоў і воплескаў азвалася заля: ні гаварыць, ні сьцішаць ня было як, дый гэта было — непатрэбным.

Наплылі (— чалавек ведае густыя наплывы —) нейкія незразумелыя пачуцьці ў істоце Патапенкі, злучылася ў іх усё — і радасьць за «мілых комсамалят», і за вечар удалы, і за сябе, і за Моткавы сьлёзы, прыціснуў да шырокіх моцных сваіх грудзей гэтага хлопчыка і пацалаваў яго ў галавёнку.

Вар’явалася, дый толькі, гэтая заля.

13

Выскачыў, як ашпараны, з ускудлачанымі валасамі, нясучы ў руках акуляры.

— Сапсавалі, сапсавалі, сапсавалі! Гэта-ж чорт ведае што такое! Гэта… гэта буфонада, а ня суд… Гэта… Сапсавалі, сапсавалі, сапсавалі!

Усьлед за ім павысыпвалі комсамольцы. Маленькі Андрыенка, дык той схапіў за рукі Шастакова і траха што ня ў вальц пусьціўся.

— Ну, братцы! Ай, братцы! Чорт-бы вас усіх разадраў, даражэнькія мае, — куралесіў Андрыенка.