Старонка:Наша Ніва 1910 48.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

запіраўся ў каморку! І хоць хаваў ён там беларускую жывую мову; хоць ён першы паказаў, што мова гэта не цяжкая, не тапорная, за якую яе ўважалі, а гладкая, гібкая, пявучая, лірычная, багатая у словы і звароты, каторых хватае выказаць нават такіе чароўные творы, як Міцкевіча; хоць ён першы сеяў зерняты, ўсходу каторых, бадай, ці спадзеваўся сам; — але у штодзенным сваім жыцьці ня меў адвагі заявіць сябе шчырм беларусам, ня меў адвагі беларускую ідэю прыпасаваць да жыцьця і дзеля таго ня змог пацягнуць за сабой бóльшаго гуртка блізкіх сабе людзей, ня змог нават знайсьці насьледнікоў сваей ідэі; і, хоць справу беларускаго адраджэньня зачапіў, але з мейсца яе не скрануў.

І вось цяпер, калі мы перэжываем 25-ую гадаўшчыну сьмерці Марцінкевіча, найлепшым успамінкам будзе, калі мы, сабраўшы ўсе свае сілы, ня толькі пісаньнем, але і жыцьцёвай практыкай станем пратаптываць тую заросшую зельлем сьцежку, якую назначыў нам час, назначыла гісторыя, каторая вучыць, як павінны мы брацца за гэту працу.

Гляньце толькі на нашых братоў-чэхоў. У XVI сталецьці національная культура чэхоў стаяла вельмі высока, але падчас трыдцацілетняй вайны, пасьля бітвы пры Белай Гарэ, ўсе чэшскіе арыстократы і буржуазія былі або зніштожэны, або уцяклі з роднаго краю; іх мейсцэ занялі немцы. Вось с таго часу національная сьведомасць чэхоў стала гінуць і ў XVII сталецьці яе лічылі саўсім ужо прапаўшай. Але ў пачатку XIX сталецьця прыглушэная гісторычнымі прыпадкамі чэская мова пачынае ажываць; народ — сам народ змагаецца за яе і ні важыцца прыстаць хоць і да вышэйшай, але чужой культуры; ён шчыра бярэцца супольнымі, хоць ешчэ і слабымі сіламі за адраджэньне і узрост сваей прыдушэнай культуры. Праца была не малая, але за тое цяпер чэхі, бадай, сталі найбольш сьведомым сваей національнасьці і высокай культуры народам ў славянскай сямьі.

Нам — беларусам варта вучыцца у іх вытрваласьці і тых спосабоў, якіе яны ўжываюць і цяпер для самоабароны ад няпрошэных апекуноў.

Мораўская суполка „Еднота“ аддрукавала тысячы лісткоў і разаслала сваім братом-чэхам, у каторых спісаны вось якіе правілы:

1) Кожын чэх нехай стараецца гаварыць добра па чэску, высьцерэгаючыся слоў і зваротоў чужой мовы.

2) Чэскае дзіця павінно трымацца з дзяцьмі чэскімі і гаварыць заўсёды па чэску.

3) Бацькі, ці то старшые ў хаці, перад тым, як аддаваць дзяцей ў школу, павінны навучыць іх дома чытаць і пісаць па чэску.

4) Чэскае дзіця павінно хадзіць у чэскую школу.

5) Маліцца і пеяць у цэркві чэх павінен па чэску.

6) Чэская хата павінна быць прыбрана чэскімі гісторычнымі малюнкамі і партрэтамі.

7) Чэскае дзіця павінно вучыцца чэскіх прыказак, вершоў, песень, народных танцоў і гульні.

8) Старшые ў хаці павінны