Старонка:Наша Ніва 1910 48.djvu/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

успамінаць, шанаваць і трымацца народных звычаёў і сьвяткаваць гадаўшчын гісторычных выпадкоў у Чэхіі.

9) Падчаc доўгіх зімовых вечароў супольна чытаць чэскіе кніжкі.

10) У кожнай чэскай хаці павінна быць чэская газэта.

11) Хатнім багацьцем павінна быць бібліотэка чэскіх кніжэк.

12) Чэх павінен гаварыць па чэску ня толькі у сваей хаці: хай мова яго адважна зьвініць на вуліцы, у краме, у дарозе — ўсюды. Калі да каго-колечы звертаешся з якім пытаньнем, насамперш звертайся па чэску.

13) Семействы чэскіе павінны дружыць паміж сабой.

14) Кожын чэх павінен старацца быць ці то ў чэскім тэатры, ці то на народным сьвяце.

15) Чэх павінен сьцерагчыся ўсяго таго, што можэ зневажыць яго національнае пачуцьце.

16) Чэх павінен купляць чэскіе вырабы і гэтак памагаць сваім рэмесніком.

17) Сем’я чэская павінна моцна трымацца сваей зямлі і не пушчаць яе ў чужые рукі.

18) Грошы, ці то складаць, ці пазычаць, толькі ў чэскіх банчках.

19) Чэская сем’я павінна сумленна спаўняць національные павіннасьці.

20) Кожын чэх павінен карыстаць с свайго права пры выбарах.

21) Падчас народнай перапіскі ўся сем’я павінна запісывацца чэхамі.

22) Бацька, матка і старшые хатніе нехай запісываюцца ў чэскіе суполкі.

23) На національные патрэбы кожын чэх хай дае сваю складчыну.

24) Несьвядомых сваей національнасьці чэхоў старацца перэцягнуць на карысьць роднаго краю.

Якіх ешчэ спосабоў ужываюць чэхі для узросту свайго краю, шмат мейсца і часу заняло-б спісаць, але і з гэтых правілоў каб мы хоць тые спаўнялі, якіе наша змога!

На гэта трэба ня толькі ахвоты, але, ешчэ раз скажу, і грамадзянскай адвагі, каторай 25 лет таму назад нехапіло Марцінкевічу. А раздабыцца на яе пара!

Ядвігін Ш.



Цэна з перэсылкай і дастаўкай да хаты: на 1 г.—9 р. 50 к,, на 6 мес.—1 р. 25 к., на 3 м.—65 к., на 1 мес. —25 к. за границай: на 1 г. — 4 р., на 6 мес.—2 р. 3 мес.—1 р. Перэмена адрэсу — 20 кап.

Рэдактар-Выдавец А. Ўласоў.


Друкарня Марціна Кухты, Дварцовая, д. 2 4.