Старонка:Наша Доля1.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У сяло Ухтому зъявидася 16 стражникоу, узвод салдатоу, урадники — усе пад камандаю испрауника. Начальства заехала да хаты старасты, тут сабралися и крэсцьяне, каторых начальство пачало намауляць, каб плацили падатки. Але гэта ничого не памагло — крэсцьяне заявили, што плациць ничого ня будуць.

(Своб. Слово).

У Владзимирской губэрни крэсцяне ва многих месцох пастанауляюць ня пиць казёной гарэлки. У некаторых месцох разбиваюць манапольки.

(Своб. Слово).



Авечы агитатор.


Скрыпяць шубеницы, па астрогах духота, у Сыбиры нема месца! — И не дзивота!.. Во кали пригледзишся да усихъ „унутрэных ворогоу“ правицельства, то ня тольки горка слеза запячецца на вачах, але часта и колька стане у боку ад чыстаго смеху.

Прымерам таки вораг: у Калужской губерни ў Жыздрынском павеци недалека вёски пасьвилася быдла. Настаў вечэр — пара ужо гнаць скацину да хаты. Пастух, замахнуушися пугаю, закрычаў: „Ну, скацинка, падымайся, ад старых парадкоў адрэкайся!“ И заграу на дудцы „марсыльянку“.

Як раз у той час мимо ехау з казаками прыстаў Лавров и Стой!“ — закрычаў строги прыстаў на сваю дружыну. „Арыштоваць агитатора!“.

Кинулися тут да пастуха казаки, ухапили яго, беднаго, и пацягнули у астрог.

Воть вам и „унутрэны ворагь“, вотъ агитатор серад бараних и валовых печеняу! Убояуся мусиць пристау, каб не пашоу рэволюцыйны розрух памеж авечак и целятъ вёсковых!

Бедны пастушок — скруцяць цябе у барани рог ды пашлюць куды у Сыбир. А не бярыся бунтаваць авечак: кали свине спяць, нехай спяць и авечки!..



Наш родны край.


Край наш бедны, край наш родны!
Грась, балота ды пясок.
Чуць дзѣ троху луг пригодны…
Хвойник, мох ды верасок.
А туманы, як пяленка,
Засцилаюць лес и гай…
Ой ты, бедная старонка!
Ой, забыты Багам край!
Наше поле кепска родзиць;
Бѣдна тут жыве народ.
У грази ен, бедны, ходзиць:
А працуе — льецца пот.
Пазираюць нудна вески.
Глянешь — сэрца забалиць.
На дворэ — паленья, щески,
Куча сметнику ляжиць.
Крыж хваевы пры дарози:
Кучка тополеу сухих…
Сцишна, нудна, як у вастрози,
Як на могилках яких
А як песня панясецца, —
Кольки у песни той нуды!
Уцякау бы, бег, здаецца,
Сам ня ведаешь куды.
Край наш родны Бедна поля!
Ты глядзишь, як сирота
Нудна ты, як наша доля.
Як ты, наша цемнята!

Якуб Колас.



Ад Редакціи.


Просим вельмиповажаемых чытацелёу выбачыць нам, што першы нумэр «Нашей Доли» ня здолела выдаць так, як таго хацели. Найбольш прыкра нам, што няма у ём ничаго з зямельной гаспадарки. У других нумэрах гэтаго браку ужо ня будзе. Просим писаць да нас, писаць аба усём што дзеецца, аб крыудах сваих и радосьцях, хто як умее. Кали патребна будзе каму якая парада — пытайцеся — аткажэмо. Ведайце добра што «Наша Доля» газэта вясковых людзоу.

Прысылаючы грошы просим писаць якое выданное «Нашое Доли» прысылаць: ци друкованое рускими лштэрами ци польскими.

Хто хочэ палучаць газэту просим паспяшыць з прысылкою грошу. Нумэр други «Нашое Доли» з прычын, од рэдакціи незалежных выйдзець 14 сенцябра.



Рэдактор-выдауца Иван Тукеркеc.