Старонка:Наша Доля1.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што не, што Выборг так сама ёсць горад расейскаго гасударства. И вот тады кожны палажыу палец на губах и сказау: „А штож гэта такое?“

Але тут знайшлися и такие, каторые разталкавали, што Выборг ёсць горад у Финляндіи, а Финляндія, хаця и належыць да Расеи, але маець сваю констытуцю, а як ёсць копстытуця, то ня можна, чэлавека без пастанаулення суду арыштаваць и пасадзиць у турму, як гэта у нас робицца без уселякой патрэбы дый прычыны. „Ага! — сказали мужыки, — вотъ гэта добра!“

На новые-ж выбары людзи вёсковые глядзяць дваяка: адны кажуць, што ня трэба выбираць дэпутатау, бо и зноу разгоняць. А другие зноу цягнуць за выбары и кажуць: будзем выбираць, але ужо выбярэм таких людзей, каторых не зможе разагнаць правицельства!“

(Понедельник).

З Бельскаго павету Грод. губ.

Да «Нашэй Доли» пишуць: 24 іюля (аппеня) крэсцяне усей Кленикской волосци на валастным сходзи прыгавором № 8 пастанавили не споуняць стойковую павинносць пры становой квартэры. Тое самое ещэ раней пастанавили на валастных сходах крэсцяне Лосинской и Паулоуской воласцей.

Гомель. Да Люцына прыехау агитатор. Сабрауся у мястэчку вялики митинг (сход), каб паслухаць таго агитатора. Пачуушы гэта зьявилася на сход палиция, каб арыштаваць агитатора, Але сабраушыся народ не дау яго палиции, а сам яе арэштавау и не пущау з рук своих, пакуль агитатор ня скончыу гаварыць и не паехау.

(Kur, Lit.).

З Быхова тэлеграфуюць: пяць волосцей выбрали дэпутатоу да зямельной камисіи, а пяць других пастанавили дэпутатоу не выбираць и не насылаць.

(Сев.-Зап. Голос).

З Татарска (Могилёуской губ.):

Недауно сельская палиция арыштавала нескольки крэсцян. Як народ пачуу гэта, пачали биць у цэрконые дзвоны на трывогу; сбежалося кале тысячы крэсцян, арыштованых асвабадзили, а палицию моцна набили. Кажуць што стражники ад страху перад народом начали тут кидаць службу. Прыслана сюды войско.

(Volkszeit).

— У новоалексанроуским павеци з памеж 32 воласцей выбирали дэпутатоу да земельных комиссіей тольки 9 волосцёй, 23 волосци заявили, што тольки Госуд. Дума можэ пастанавиць, як надзелиць крэсцян землёю.

Але и з дэпутатоу тых 9 волосцей, каторые их выбирали, малая была карысць. Сабралися яны да паветоваго гораду и, згаварыушыся тут, пастанавили кинуць паветовые выборы и разъехалися да хат.

(Эхо).



Па Расеи.


З палудня Расеи. Газэци «Frankgurter Zeitung» целеграфуюць з Расеи: у палудзеной часци Расеи усе крэсцяне пастанауляюць не плациць падаткоу; чакаюць вяликаго бунту ў гэтай агромнай часци Расеи.

(Око).

У Кацельни, Жытомирскаго павету мужыки не хацели каб разом з ими были стражники у цэркви. Усих выгнали вон, а аднаго дык надто крэпка збили парахвіяне. На стражникоу напау страх: адзин кинуу службу, а другіе так сама мусиць адрэкуцца ад начальникавання.


У мястэчку Рэшацилоуцы палтауской губ. стражник зарубіу на смерць мужыка. Усе мястэчковые людзи патрэбовали, каб им выдали винаватаго и каб вон вывели з мястэчка усю палицю. Прыстау выслау палицю, и тады усе успакоилися,

— Самарский губэрнатор данёс министру унутрэных дзел, што надта шмат стражникоу пакинуло службу. Стражники ня хочуць цяпер служыць дзеля таго, што прыходзицца им исьци проциу тых самых мужыкоу, з каторых и яны выйшли и каторые ваююць за агульное мужыцкое счасьце и долю. Але ёсць ещэ и другая прычына, котора наганяе марозъ на стражникову шкуру: гэта прыгаворы сельских обчэств, кабъ стражники не дастали николи падушныхъ надзелоу зямли.

(Око).

Сымбирск. На мелекеской жалезной дарози нехто спалій тры масты. Кажуць, што зрабили гэта крэсцьяне, каторым дарога ужо восем гадоу ня плоцяць грошэй за крэсцянскую. зямлю, забраную, на гэту дарогу.

НА КАУКАЗИ.

Рэволюцыйны проциправицельственны розрух не сцихае. З гораду Кутансу 15 августа пишуць, што там арэыштавали на вулицы свящэника каторы раздавау процивоправицельственные паперки. У гэтым самым горадзи у казіоной друкарни выдруковали сицилисты 36 тысячоу паперкоў.

— Начальник штабу тыфлискаго ваеннаго округа дастау тэлеграму ад камандзира другога. Горско-Мухабскага полку, што 4 и 5 сотня яго. полку, каторые были посланы у село Петроуское, адказалися стрэляць у народ, каторы хацеу асвабадзиць арыштованных агитатороу.

(Око).

З Кирылоускаго уезду ноугородзкай губ. пишуць «Пецерб. Листку»: „У насъ збираць падатки пачали военаю силай.