Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

часам з мотывамі зьвярынага орнамэнту[1]; але ўсе яны адносна рэдкі і мала тыповы, зьяўляючыся разам з усімі іншымі прадметамі скандынаўскага характару як-быццам нечым наносным у культуры Гнёздаўскага магільніку, аздобамі нейкіх арыстократычных верхавін старадаўняга гнёздаўскага насельніцтва, якія складаліся або з прыежджых “норманскіх” гандляроў або з мясцовых жыхароў, зьвязаных з імі бліжэйшымі беспасрэднымі зносінамі[2]; у кожным выпадку, для агульнай характарыстыкі гнёздаўскага інвэнтара яны ня маюць асабліва важнага значэньня. Што датычыць іншых тыпаў фібул у сьціслым сэнсе гэтага слова, — дык у беларускіх архэолёгічных знаходках іх можна лічыць адзінкамі. Сярод іх у першую чаргу можна назваць надзвычайна орыгінальную фібулу з Гнёздава, якая мае выгляд прымітыўнае чалавечае маскі ў злучэньні з прыгожай фігурай зьмея з умоўна трактаванай галавой, пераплеценага пасярэдзіне сымэтрычным вузлом; на думку Сізова, фібула гэтая належыць да гоцкага стылю з клясычна-рымскай асновай, і паходзіць з эпохі, папярэдняй развою скандынаўскага пляценьня, якое, аднак, ужо намячаецца тут у верхняй частцы маскі[3]. Далей, можна адзначыць дзьве цікаўныя формы фібул з Люцынскага магільніку: адна з іх[4] мае форму, агулам набліжаную да арбалетнай, але ўздоўжны стрыжань яе пашыраны па два орнамэнтаваныя канцы, а на перакрыжжы ўздоўжнага і папярочнага стрыжняў знаходзіцца круглая сярэбраная накладка з прарэзамі, аздобленая дробнымі рэльефнымі кропкамі накшталт філіграні; другая люцынская фібула[5] мае плоскую форму дзьвёх злучаных між сабою паралельных пласьцінак, да якіх у горняй частцы далучаны такі-ж плоскі паўкруг, перакрыжаваны ўздоўж і поперак вузкімі пласьцінкамі; уся фібула пакрыта шэрагамі такіх самых як у папярэднім выпадку кропак і пасярэбрана; аналёгічная форма сустрэлася ў Люцыне і яшчэ адзін раз[6], толькі ў болей просталінейных абрысах, у выглядзе пасярэбранай пласьцінкі з прарэзамі і зусім без орнамэнту.

Пералічаныя намі тыпы вычэрпваюць чыстыя формы фібул, якія сустракаюцца на беларускай тэрыторыі. Але, апроч іх, у надзвычайна значным ліку ва ўсіх мясцовасьцях Беларусі трапляюцца рэчы, якія некаторыя аўтары таксама лічаць за фібулы, вызначаючы іх назваю падковападобных фібул, і якія, на нашую думку, хутчэй зьяўляюцца круглымі пражкамі, ня толькі ўлась-

  1. Ibidiem, I, 3, 6; V, 16 і некаторыя іншыя.
  2. Пар. зацьверджаньні В. Сизова: Ibidiem, стар. 118–119.
  3. Ibidiem, V, 17 і стар. 42–43.
  4. Материалы по археологии России. № 14. Табл. VI, мал. 17.
  5. Ibidiem, мал. 13 па стар. 31.
  6. Ibidiem, табл. VI, мал. 16.