Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАШАЧНЫЯ ФІБУЛЫ.

зэю[1], якія нават ужо і не належаць да ліку беларускіх знаходак, але паходзяць з нейкага, дакладна невядомага месца з Жамойці[2]. Сувязь гэтых прадметаў з паўночнымі і часткова скандынаўскімі вырабамі зьяўляецца бясспрэчнай як у агульнай форме, так і ў характары орнамэнтыкі; але ў некаторых выпадках, як напрыклад адносна гнёздаўскіх экзэмпляраў, ёсьць падставы лічыць, што яны могуць быць вырабамі мясцовае вытворчасьці, паколькі ў орнамэнтыцы тут можна бачыць рысы пэўнае заблытанасьці і нявыразнасьці ў параўнаньні да скандынаўскіх узораў[3]. Гнёздаўскія чашачныя фібулы маюць выгляд вялікага, выпуклага, овальнага шчытка, па краёх якога праходзіць насечаны орнамэнт у характары грубаватае пляцёнкі; на гэтую аснову прымацавана нарэзаная, але часьцей — ажурная накладка з сымэтрычна разьмеркаванымі, таксама ажурнымі шыпамі, злучанымі між сабою рубчатымі “дарожкамі”, якія звычайна ствараюць на паверхні фібулы геомэтрычную фігуру з двох ромбаў; прамежкі запоўнены пляценьнем, часам з зьвярынымі мотывамі, але ў няяснай і нядбалай трактоўцы. З адваротнага боку знаходзяцца шпількі для прымацаваньня фібулы да адзежы, а ў некаторых экзэмплярах па краёх прароблены невялічкія дзюркі, што сьведчыць, магчыма, аб ужываньні такога тыпу фібул разам з плечавымі ці нагруднымі ланцугамі; гэтую думку часткова пацьвярджае знаходка ў Дзьвінску, а таксама некаторыя прыбальтыцкія знаходкі[4].

Апроч чашачных фібул, пэўную сувязь ці з скандынаўскімі ці наагул з паўночна-заходнімі, напрыклад, з ірляндзкімі вырабамі маюць, магчыма, зусім рэдкія ў беларускіх старажытнасьцях, параўнальна маленькія фібулы ў выглядзе плоскіх абручыкаў з пляценьнем, зьвярынымі галоўкамі і даўгімі шпількамі на шарнірах з орнамэнтаванымі дадаткамі. З беларускіх знаходак нам вядомы толькі тры экзэмпляры фібул гэтага тыпу, адзін з Люцынскага[5] і два з Гнёздаўскага магільніку[6]. Асабліва добры гнёздаўскі экзэмлляр мае складаную пляцёнку з паўтораным два разы мотывам аленяй галавы з удала стылізаванымі шырокімі рагамі. Да гэтых прадметаў у стылістычных адносінах, незалежна ад агульнае формы, набліжаюцца і яшчэ некаторыя фібулы і фрагмэнты іх з Гнёздава, таксама злучаныя з пляценьнем,

  1. Віленскі Музэй, аддзел Б, №№ 855 і 900.
  2. Е. Tyszkiewicz: Rzut oka na źródła archeologii krajowej, II, 34.
  3. Пар. думку В. Сизова: Материалы по археологии России. № 28. Стар. 35–36.
  4. Напрыклад, з Ашэрадэнскіх курганоў: В Bähr, I, II, III: Kruse, 1.a, b, c, d; 2 AB, 15 і інш. Aspelin, 380.
  5. Материалы по археологии России. № 14. Табл. VI, мал. 15.
  6. Материалы по археологии России. № 28. Табл. I, мал. 5 і мал. 36 на стар. 87.