Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/262

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦАРКВА Ў МАЛА-МАЖЭЙКАВЕ.

ным да Сынкавіцкай царквы. Асноўны простакутны масыў, пакрыты двохспадным дахам, а таксама чатыры рагавыя вежы былі тут цалкам аналёгічны, і толькі вышыня веж здаецца адносна меншай, таксама як і вышыня пакрыцьця альтарнае часткі. Крыху большая розьніца выяўляецца ў апрацоўцы ўсіх гэтых асноўных частак, — хоць і яна, магчыма, выходзіць з тэй самай дэкорацыйнай схэмы, якая была прынята ў Сынкавічах.

За аснову для дэкорацыі тут узяты аналёгічны прыём апрацоўкі паверхні муроў з дапамогаю дэкорацыйных ніш, прычым аднак, такую апрацоўку атрымалі ня толькі фронтоны, як у Сынкавіцкай царкве, але таксама і ўсе фасады, а формы ніш і сыстэма іх разьмяшчэньня былі відазьменены, часткова ў сувязі з дробнай відазьменай і самых форм тых частак будынку, якія атрымалі гэтую дэкорацыйную аздобу. Апошняе лепей за ўсё выяўляецца, напрыклад, у заходнім фронтоне, які падняты крыху вышэй даху ў выглядзе дэкорацыйнага шчыта, мае ступеньчатыя бакавыя спады з вэртыкальнымі стрэльчатымі падвышэньнямі; такая форма значна ўзмацняе агульны вэртыкалізм усяго заходняга фасаду, і асабліва палягчае самы фронтон, з прычыны чаго ён патрабуе меншага падзелу і тым самым дае магчымасьць зусім адменнага ад Сынкавіцкай царквы разьмеркаваньня дэкорацыйных ніш, у значна меншым ліку і ў меней дробных памерах. Увесь фронтон падзелены на дзьве часткі па горызонталі; дольняя з іх мае тры вялікія нішы складанае патройнае конструкцыі, дзе нішы меншых памераў зьмешчаны ў сярэдзіне большых, а горняя частка запоўнена аднэй вялікай нішай з падвойнай аркай. Усё гэта, агулам кажучы, досыць проста; але разам з тым, асноўныя дэкорацыйныя лініі знойдзены тут настолькі ўдала, што гэтая простая дэкорацыя надзвычайна гармонічна расчляняе належную павер-