Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыходзілася-б аднесьці шмат якія творы, напр., Адама Міцкевіча, Кондратовіча (Сыракомлі), Элізы Ожэшка ды інш. аўтараў, якія малююць нам беларускае жыцьцё і бяруць тыпы і вобразы з гэтага жыцьця. Падругое, нам прадстаўляецца, што крытыкамі Земкевічам і Гарэцкім значна пераацэньваецца і перавялічвацца беларускі элемэнт у творы "Szlachcіc Zawalnіa". Справа ў тым, што ў Баршчэўскага народная творчасьць і побыт служаць толькі адпраўным пунктам, выходзячы з якога ён дае шырокі прастор сваёй мастацка-романтычнай фантазіі. Недарма той-жа Падбярэзкі, высока аўторытэтны знаўца пісьменьніка, кажа: "У тых апавяданьнях (Баршчэўскага), якія памылкова падабалася назваць повесьцямі... само толькі ядро належыць да народнай творчасьці, а цэлы вобраз ёсьць вынік вымыслу аўтара, разгорнутага на падставе народных мотываў.[1]

Такім чынам, ні па сваёй мове, ні па зьместу, твор Баршчэўскага не належыць цалкам да беларускай літаратуры; ён хутчэй павінен быць аднесены да літаратуры польскай. Калі мы і закранулі пытаньне аб ім у сваіх "нарысах", то выключна з тэй прычыны, што, папершае, трэба было паправіць мэтодолëгічную нявытрыманасьць і памылковыя думкі аб гэтым творы, якія замацаваліся ў нашай крытыцы, а падругое, мы не адмаўляем, што і для дасьледчыка беларускай літаратуры "Szlachcіc Zawalnіa" можа быць ускосным матэрыялам, паважным для акрэсьліваньня романтычнай настраёвасьці аўтара, які пакінуў сьлед і ў нашым пісьменстве хоць сьлед, праўда, і невялікі.

З твораў на беларускай мове да нас дайшло тры вершы, напісаныя Баршчэўскім: "Да чым-жа твая, дзеванька, галоўка занята“, „Гарэліца" (надрукаваны ў альманаху Падбярэзкага "Rocznіk Lіterackі, Petersburg, 1843 г., стар. 216) і "Paбункі мужыкоў" (паданы ў прадмове Падбярэзкага да кніжкі "Szlachcіc Zawalnіa", стар. XXVІІІ-XXXІІ); некалькі штроф, не надрукаваных у Падбярэзкага, падаюцца ў Рыпінскага, у яго кніжцы "Bіalorus", стар. 107, 204 і 208.

  1. Op. cіt, стар. XXXVІІ дзе чытаем: W tych opowіadanіach, które mylne podobalo sіę nazwad powescіamі, samo tylko jadro należy do gmіnu, caly wobraz jest wymyslu autora, wysnutym na tle barw naradowych". і далей: "Barszczewsky nіe jest zbіeraczem podań, lecz przejawіczem іch w sztuce".