Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня цяжка заўважыць, што адрозьненьні адменьнікаў нязначныя. Бясспрэчна, у аснове абедзьвюх рэдакцый ляжыць адзін тэкст. Розьніца магла зьявіцца ў процэсе вуснай перадачы твору, магла яна быць рэзультатам пераапрацоўкі і зьменаў твору з боку самога аўтара або з боку другіх асоб.

Пытаньне аб аўтару поэмы ня можа быць разьвязана з бясспрэчнай пэўнасьцю. Адны прыпісвалі яе Манькоўскаму, які быў спачатку радцай у Магілеве, потым віцэ-губарнатарам у Віцебску, другія—Равінскаму, палкоўніку з Смаленшчыны.[1] Акад. Карскі, на падставе таго, што ў творы знаходзіцца цэлы шэраг слоў, якія прадстаўляюць сабой лексычную асаблівасьць Смаленскай гутаркі (хупавы, украсіў, хвігурны, сякотны, паршні), і, з другога боку, на падставе таго, што ў поэме адзначаюццца некаторыя Смаленскія мясцовасьці (Чижевские хоромы, Духовские цыгане ды інш.), рашуча схіляецца ў бок прызнаньня аўтарам беларускай Энэіды Равінскага.

Бясспрэчным здаецца, на наш погляд, адзін факт і да таго факт найбольш паважны: беларуская "Эніда" зьявілася і пашырылася сярод шляхты, яна—продукт шляхецкага гумару. Клясавая псыхолёгія невядомага аўтара выразна выяўляецца ў творы. Самы замер напісаць на сялянскай мове толькі жартаўлівую пародыю мог зарадзіцца ў тэй асярэдзіне, дзе гэта мова лічылася „мужыцкай" мовай; гаварыць на мужыцкай мове аб высокіх матэрыях, — гэта значыла для пана павялічыць эфэкт пародыі. Апроч таго, у творы яскрава выяўляюцца панска-протэктарскія, часам нават і зьняважлівыя адносіны да мужыка: гарапашны бядак тут трапляе ў сьмешнае становішча, наўмысьля падкрэсьліваюцца некаторыя прастацкія бакі народнага побыту і звычаяў, селянін тут абмалёўваецца не як чалавек, але як забіты прыгнечаны нявольнік, які з вялікай пакорай і павагай адносіцца да свайго эксплёататара.

Пытаньне аб часе напісаньня твору, таксама, як і пытаньне аб яго аўтары, можа быць разьвязана, за адсутнасьцю дакладных зьвестах, толькі шляхам ускосных мер-

  1. Манькоўскаму прыпісвалі яе—Падбярэзкі, Марціноўскі, А. Кавелін, Равінскаму—Шастакоў, І. Н. Равінскі.