Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каваньняў. У поэме гаворыцца, што, калі Нептун па просьбе Энэя пачаў сунімаць буру, то вятры

Дамоўкі сталі убірацца,
Як ад Кутуза Банапарт.

На падставе гэтага зазначэньня можна меркаваць, што твор беларускі напісаны ў пачатку XІX сталецьця, у кожным разе не раней вайны 1812 г.

Калі знадворная гісторыя помніка мае ў сабе некаторыя спрэчныя моманты, дык затое самы генэзіс яго, крыніцы творчасьці зьяўляюцца больш верагоднымі і выразнымі.

Магчыма прадпалажыць, што аўтару твору, як адукаванаму шляхціцу, была вядома і лацінская поэма Вергілія. Але, бясспрэчна, бліжэйшым узорам для яго зьяўлялася Энэіда Катлярэўскага. У аснове абодвух твораў ляжыць аднальковы задум даць літаратурную пародыю на гэроічны эпос; абодва творы ўяўляюць сабой пераніцоўку, якая выканана паводле аналёгічнага пляну: у Катлярэўскага антычныя гэроі і пэрсонажы пераапрануты ў сапраўдных чумакоў, у нашым творы яны набываюць аблічча беларускай шляхты і сялянства. Але апроч гэтага агульнага падабенства, назіраецца і больш сьціслая роўналежнасьць у стасунку да паасобных эпізодаў. Вось некаторыя прыклады гэтай роўналежнасьці:

Украінская Энэіда
Вин, взявшы торбу, тягу дав...
Вин швидко поробывши човны,
На сыне море попускав.
Троянцив насадывши ловны...
Борей лежит недуж с похмилья,

А Нот поихав на весилья.
Зехвир жа, давний негодяй,
З дивчатами заженихався
А Евр у винники нанявся:
Як хочеш, так соби смякай...
Пришла Венера искрывившись,
Заслинившись и завискрывшись,
И стала хлипать перед ним:
Чим пред тобою милый тату
Сын заслужив таку мій плату?

Беларуская Энэіда
Кашель ён згрёбши науцёк...
И швыдко зробивши чавнок,
Траянцамі яго набив
И в мора з ими ён паплыв...
Барей з пахмельля, як вапер,
Ляжыць в святлицы на казёнки,
А Нот учора зьехав к жонки
Захвир з дзявухнами зайгрався,
А Евр у батраки нанявся:
Як хочеш, ты сабе смекай...

Прышла Вянера і завыла,
Саплями змазала ўсё рыла.
И так зазюкала яна:
А чим перад табою, бацька,
Мой абмишулився дзицятка?