Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рачаіснасьці 80 гадоў знайшоў у сваёй "палаце № 6" аднаго шчасьлівага—вар'ята доктара, які ўцякае ад жыцьця ў свой куток мар, так і беларускі аўтар паказвае нам сваю "шчасьлівую", якая стаіць на рубяжы вар'яцтва. Якая горкая іронія! Пад пяром пісьменьніка гэты брудны гаршчочак, з якога цешылася Тадорыха, абарачаецца ў свайго роду сымболічны вобраз самаашуканства і маны. Ядвігін Ш. гэтым вобразам як-бы хоча сказаць нам, што ва ўмовах соцыяльнай беднасьці, шчасьце—фікцыя, марава: шчасьліў той толькі, у каго ёсьць гэты свой гаршчочак, ёсьць свой ціхі прытулак у пабудове выабражэньня, якое аздабляе жыцьцё, афарбоўвае яго ў іншы, больш сьветлы колер.

У псыхолёгічных адносінах "Шчасьлівая" Ядвігіна Ш. цікава тым, што яна, такім чынам, выкрывае соцыяльныя карэньні романтыкі, паказвае нам, што ўцёкі ад жыцьця ў галіну лятуценьняў грунтуюцца на антытэзе ідэалу і рачаіснасьці. Сапраўды, на гэтай антытэзе засноўваецца ўсякая романтыка. Возьмем, напр., фантастычную романтыку народных казак. "Казка гэта мара Іванушкі-дурачка а перамозе. Сядзеў Іванушка ў голадзе і холадзе і марыў аб абрусесамабранцы. Тапіўся ў брудзе і бездарожжы—і марыў аб дыване-самалёце. Сядзеў сідма трыста гадоў на адным месцы — і марыў аб ботах сямімільных".[1] Так і ўсякая іншая романтыка вынікае заўжды на глебе супярэчнасьці паміж ідэалам і рачаіснасьцю.

Глыбака псыхолёгічным зьяўляецца і апавяданьне "Цырк". Яно мае пэўную ідэёвую сувязь з жартаўлівымі апавяданьнямі пісьменьніка. У гэтых апошніх звычайнай сытуацыяй, як мы бачылі, зьяўляецца процістаўленьне людзей гораду і вёскі, прычым у адных назіраецца некаторая зломанасьць і папсаванасьць псыхікі, а ў другіх, наадварот, дзіцячая даверлівасьць, беспасярэднасьць і простадушнасьць. Гэты мотыў затушованы ў жартаўлівых апавяданьнях гумарам; у больш аголеным і, галоўнае, паглыбленым відзе ён выступае ў творы "Цырк". Сюжэт апавяданьня заключаецца ў наступным. Селянін Андрэй Зорка трапляе ў губэрскі горад да свайго сябрука Міхалкі Гурчына, які, каб разважыць свайго

  1. Войтоловский. История русской литературы XІX и XX в.. ч. І, 1926 г. стар. 8.