Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На падставе аднолькавай клясавай псыхолёгіі Багушэвіча з народніцкім рухам зьвязвае яшчэ адна рыса - "тэорыя крытычна-мысьлячай асобы". Падобна да Лаўрова, Багушэвіч высака ставіць інтэлігенцыю, як фактар прогрэсу і цывілізацыі. У сваім вершы "Ня цурайся" поэта ў вусны селяніна укладае просьбу да паніча прыйсьці яму на дапамогу:

Ня цурайся мяне, панічок,
Што далонь пакрываюць мазолі.
Мазоль-працавітых значок,
Не заразіць цябе ён ніколі,
То медаль за труды і за мукі.
Не хвароба якая з заразы.
Ня стыдайся падаць ты мне руку.
Бо на гэтай руцэ няма сказу.

У далейшым селянін скардзіцца на сваю няпісьменнасьць і гаворыць, што, калі-б ëн "умеў кіраваць пяром", то апісаў-бы сваё ropa і пакуты, і гэта апісаньне можа зрабіла-б свой уплыў на паніча:

Можа-б ты прачытаў той грымзол
І да працы набраў-бы ахвоты;
Шанаваў-бы мужыцкі мазоль,
Ня цураўся-б мужыцкай бядоты
І падаў-бы руку мне сьляпому
І давёў-бы мяне да дарогі.

Тут інтэлігенцыі выразна надаецца роля правадыра, без якога народ асуджаны, "блудзіць сярод лому і калючак".

У вершы "Ня цурайся" Багушэвіч, разначынец, але родам з шляхты, выразна гэтак сама выяўляе сваю псыхолёгію "каючагася двараніна", - сузнаньне вялікага доўгу перад народам і патрэбы заплаціць гэты доўг. Поэта яскрава праводзіць думку, што сваім матэрыяльным дабрабытам і культурнай перавагай панства абавязана выключна народу, яго працы; ад асобы селяніна, зварачаючыся да паніча, поэта кажа:

Не ўцякай ад маёй ты сярмягі,
Мне ня стыдна у ей ані чуць:
Вот твой храк я ня меў-бы адвагі,
Чортаў храк на сябе апрануць;
На кашулю глядзіш крывым вокам,
Што у хаце мне бабы пашылі,