Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ходзіць рыжы Антось з сваёй залатавалосай Агаткай і раскідвае вось якія каменьчыкі:

— Гэта яшчэ не канец. Можа нават горш для нас. Наша ваколіца пачне пераходзіць з рук у рукі. Немцы і нашыя будуць тут перакідвацца трупамі, нібы гнілымі яблыкамі…

*

У мястэчку спыняецца новы нямецкі атрад. Гоняць каганецкіх ачышчаць карчму і школу, загадваюць:

— Каб блішчэла!

Нямецкая чыстата не вельмі цешыць каганецкіх, бо яны праліваюць нямала поту.

Некалькі гадзін яны чысцяць запушчаныя будынкі пад грозныя крыкі:

— Флінк! Флінк!

— Аказваецца, нямецкая нагайка мае такі самы смак, як і руская, — жартуе Левін у думках, калі нагайка аднаго з вайскоўцаў жарнула па адной з каганецкіх спін…

У гэтага вайскоўца чырвоны твар, алавяныя вочы і вільгельмскія вусы. Ён размахвае нагайкай ды ўсё крычыць: „Дойчлянд ібер алес[1]“. Каганецкіх называе „русішэ швайн“. Ён увесь час не перастае есці. Есць яйкі, сыр, масла, булкі і хлеб з той даніны, што першымі прынеслі кайзераўскаму атраду Сакалоўскі і Кантаровіч. Шчодрымі

  1. Германія над усім.