Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
*

Левін з Ірай бяруцца за падручнік нямецкай мовы. Між сабою гавораць па-нямецку. Першае нямецкае слова, што яны вывучаюць, гучыць ім як музыка: „Liebe[1]“. Маці Іры забывае пра сваю строгую размову з Левіным на гэтую тэму і пад абаронай нямецкага войска „Liebe“ Левіна і Іры распускае свае пялёсткі.

Каганецкія знялі з сваіх плеч жудасць вайны так лёгка, як валасок з малака…

Крыху збянтэжаны толькі двое: Сакалоўскі і Шыман Кантаровіч. Палавіна маёмасці і сям‘і ў Менску, а палавіна тут. А Менск цяпер на тым баку…

— Бога ніколі не перахітрыш, — канстатуе факт стары Лейба.

Аднак Шыман і Сакалоўскі не паддаюцца.

— Немцы і Менск зоймуць, усю Расію зоймуць, — кажа Шыман.

— Во-во! Правільна! Гандляваць усюды можна, абы толькі ёлапам не быць. Эх, гісторыя… гісторыя… Вайна гэта гісторыя.

Атрад нямецкага войска ў некалькі сот чалавек адным махам вырваў з сэрца невялікага вайсковага падрадчыка Сакалоўскага і бога і цара, і ацечаства… Аперацыя прайшла небалюча, нібы зрэзалі мазоль з пальца нагі.

Аднак на ясным нямецкім небе Каганцоў і ваколіцы (у сялян быў такі-ж патрыятызм, як у местачкоўцаў) паказалася малюсенькае воблачка.

  1. Каханне.