Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чэй збавіцца. Левін адчувае сябе чужым. Паднімаецца.

— Бывайце здаровы!

— Бывайце…

— Пасядзелі-б яшчэ, пане Левін, — не адстае гаспадыня.

— Дома чакаюць.

Калі Тарас з Шагалам застаюцца адны, Тарас папракае Шагала:

— Усё-ж такі нядобра, што ты жывеш тут каля двух месяцаў і не здружыўся з Левіным. Ён можа стаць нашым чалавекам. Вядома, над ім трэба яшчэ шмат папрацаваць, але з яго можа выйсці толк.

— Кінь аб гэтым, — нервуецца Шагал. — Добра знаю гэтае асяроддзе. Няварта аўчынка вырабу.

— Няварта? А ці забыў, што калісьці і ты сам такім быў…

Шагал чырванее…

*

На мяккай канапе Шагал з гарбаром. Гавораць ціха. Гаспадыня часта ўваходзіць у гэты пакой. Ловіць асобныя словы: „Петраград“, „заводы“, „забастоўкі“, „РСДРП“, „арышты“, „Дзяржаўная дума“, „фронт“, „пролетарыят“. Яны гавораць такім тонам, нібы за іх плячамі вялікая сіла, нібы яны могуць заваяваць увесь свет. Ад такога лексікона яна нічога добрага не чакае. Яна гэта ведае яшчэ з Смаргоні, з дома бацькоў, калі ў