Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Калі не памыляюся, мы з вамі ўжо недзе бачыліся. Вы не ехалі з Вільні ў чорнай палярыне?..

— Так, так. І я вас пазнаю. Гэта вы мяне тады выратавалі. Вы з Смаргоні?

— Ага. У Смаргоні камень на камені цэлым не астаўся. Вось і жыву ў сваякоў. А ў Каганцах мой зямляк.

— Шагал?

— Той самы.

— Дык пойдзем разам. А можа да мяне зойдзеце?

— Дзякую. Вельмі-ж часу няма. Можа есць бліжэйшая дарога — полем, гародамі?

— Завяду вас гумнамі аж да Шагала.

— Вось-вось. Дзякую. Чуеце? Чуеце грукат гарматаў? Нічога сабе музыка. Даганяе нас вайна гэта. Тады, як ехалі з Вільні, фронт яшчэ быў далёка адгэтуль. Недзе каля Горадні.

Левіну трохі няёмка. Нават не сказалі адзін аднаму прозвішчы — тады ў поездзе, і цяпер.

У Кантаровічаў Левін з смаргонцамі п‘юць гарбату. Кругленькая, як бочка, гаспадыня частуе яго з такой-жа ветласцю, як сваіх смаргонцаў. Яна гаворыць аб сваіх знаёмых у родным зруйнаваным цяпер горадзе, і Левін сядзіць, як на турэцкім казанні. Шагал з гарбаром на „ты“, разумеюць адзін аднаго з поўслова. Часта хто-небудзь з іх зірне на Левіна (бадай непрыкметна) такімі вачыма, нібы хочуць ад яго як найхут-