Старонка:Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дазволена браць дрэва на будаваньне ў лясох навокал Менска, на прасторы трох міль. Гаспадар паслаў свайго камісара, які павінен быў вырашыць гэтую справу на аснове лістоў, якія маюць мяшчане; разам з тым камісар павінен быў праверыць лісты паноў і шляхты, і калі першымі лістамі будуць мяшчанскія, то камісар павінен дазволіць мяшчанам браць дрэва на будаваньне для ўласнага ўжываньня але не на продаж[1].

Пакусы на зямельныя маемасьці паутараюцца і у 1595 г. Гаспадарскі ўрад, да якога зьвярнуліся мяшчане менскія, сьведчыць, што ״в некоторую часть кгрунтов меских, а меновите, в рочыщом в Крупец, в бор, в пущу и в сеножати обыватели воеводства менского безправие уступаючыся тых кгрунтов их ужывати им не допущали"[2].

Паны і шляхта ўціскаюць мяшчанства і у гандалёвым адносінах.

У 1585 годзе мешчанін Менскі Анісім Махліч скардзіўся гаспадарскаму ўраду на каштэляна Навагрудзкага, князя Александра Палубенскага, што ён паграбіў яго тавары пры праезьдзе праз яго Дароскі маёнтак. Конфіскацыя тавараў была зроблена за няплату мыта, але мыта была ״незвыклае“, гэта значыць новае, няправільна накладзенае. Гаспадар прысудзіў, каб князь Палубенскі заплаціў за зрабаваны тавар мешчаніну Менскаму ״совито“—падвойна, але ці быў заплачаны штраф, гэта невядома.[3] У кожным выпадку такая дзейнасьць паноў, якія уводзілі ў сваіх маёнтках мыты і ўсялякія наборы, перашкаджала правільнаму гандлю і аслабляла нормальнае разьвіцьцё места.

Для мяшчанства таго часу небясьпечна была і пэрсональная свабода. Князі і паны ахвотна затрымлівалі мяшчан і сялілі у сваіх местах і мястэчках. У 1507 годзе княгіня Слуцкая скардзілася на мешчаніна Жытомірскага і на яго братоў, даводзячы, што, то люди мои отчизные, звечные, непохожые“. У часе судовай справы высьветлілася, што многа гаспадарскіх мяшчан з Кіева, Менска і іншых мест жывуць у Слуцку. Гаспадар пасылае свайго двараніна папісаць гаспадарскіх мяшчан у Слуцку і вывясьці іх вон.[4]

Паны не абмяжоўваліся пакусамі на маемасьці і ўгодзьдзі Менску, а таксама ўчынкамі розных крыўд паасобным мяшчанам. Яны імкнуцца захапіць у свае рукі і мескую ўладу. У 1595 г. у судзе гаспадара з панамі радаю разьбіралася справа войта, бурмісграў і райцаў Менскіх з маршалкам гаспадарскім Мартынам Тышкевічам, які імкнуўся захапіць няпраўна Менскае войтаўства; але захапіць войтаўства гвалтоўным спосабам была немагчыма, і М. Тышкевіч хоча дабіцца гэтага судовым шляхам.

Тышкевіч падае ў гродзкі суд жалабу, што Менскі войт Грыгоры Тэрлецкі бяспраўна захапіў Менскае войтаўства, якое належыць Тышкевічу, і мяшчане Менскія не жадаюць яму быць паслушнымі, чыняць яму супор, чым давялі яго да значных шкод і страт. На гэтай аснове Тышкевіч падаў ў земскі суд іск на Менскіх мяшчан і суд, ня гледзячы на непадсуднасьць мяшчанства гродзкім і земскім судам, згодна наданых месту прывілеяў, прысудзіў Мартыну Тышкевічу з мяшчан Менскіх 1205 коп грошай ("дванадцать сот и пять коп грошай“). Гэтую пастанову земскага суда зацьвердзіў галоўны трыбунал і паслаў земскаму суду на выкананьне. Справа ўсё-ж такі дашла да суду гаспадара з панамі радаю і апошні суд адмяніў усе ранейшыя пастановы на тэй аснове, што ״мешчане под правам майдеборским

  1. Р. И. Б. т. XX. ст. 604.
  2. Собран. древн. грамот и актов гор. Минск. губ., № 33.
  3. Мэтрыка Літоўская, кніга судных спраў 63, ліст 200
  4. Р. И. Б., т. XX, ст. 560.