Старонка:Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Разам з імкненьнем прыцягнуць насельніцтва, якое жыло на манастырскіх і царкоўных землях, да нясеньня аднальковых падаткаў і павінасьцяй нароўні з мяшчанамі, якія жылі на землях мескіх пад Marдэнборскім правам, мы бачым спробы з боку мескага магістрату прыцягнуць людзей манастырскіх і царкоўных пад сваю ўладу. Адно было зьвязана з другім і натуральна, калі насельніцтва царкоўных і манастырскіх зямель не плаціла падаткаў і не жадала несьці павіннасьцяй у той час, як яно сваім рамяством і гандлем конкурыравала з мяшчанамі, на якіх падалі ўсе павіннасьці і падаткі. то магістрат усё־ж такі імкнецца ў рэчавістасьці зьнішчыць такія выключныя прывілеі, накладае падаткі, прымушае несьці павіннасьці, а тых, якія не жадаюць выконваць яго за гаду, ״сажае в казнь“. Гаспадарскі урад, аднак, зноў у 1554 г. зацьвярджае старый прывілеі манастырскіх і царкоўных людзей, звальняе ад падуладнасьці іх мескаму ураду і забараняе накладаць падаткі і прымушаць іх да адбываньня павіннасьцяй супольна з мяшчанамі[1].

Такім чынам, значная колькасьць насельніцтва, якое жыло на манастырскіх і царкоўных землях, была выключана з ліку менскага мяшчанства, не нясла з ім павіннасьцяй, не плаціла разам з местам падаткаў, была пазбаўлена ад платы мытных збораў і была падуладна не магістрату места, а асобнай уладзе; царкоўнае насельніства—уладзе мітрапаліта, а манастырскае—уладзе архымандрыта і іх ураднікаў. Гэта ўсё насельніцтва мела сваю ўладу і судзілася ў сваіх судох. Яно мела, як казалі ў той час, сваю ״юрысдыку“ і выдзялялася ў асобную групу насельніцтва пад юрысдыкай, гэта значыць, судом і ўладаю праваслаўнага мітрапаліта і манастырскага архімандрыта. Можна думаць, што юрысдыкі мітрапаліта і архімандрыта былі асобныя.

Апроч царкоўных і манастырскіх зямель праваслаўнай царквы, у Менску знаходзяцца землі, маемасьці і насельніцтва каталіцкай царквы. Насельніцтва зямель католіцкай царквы, ״которыи люди плебанскии тамже на земли костельной мешкають, они дей некоторый речи на продажу до места привозить и тымся жывят а от того ничога не платят“[2], такім чынам, карыстаецца тымі ж правамі, як і насяленьне праваслаўнай царквы, і, нават, правы гэтага насяленьня зьяўляюцца ўзорам для дамаганьняў насяленьня царкоўных зямель. У палажэньні насельніцтва католіцкай і праваслаўнай царквы, аднак, ёсьць некаторая розьніца; розьніца выразна выяўляецца і ў палажэньні самаго ўраду той і другой царквы. Праваслаўнай царкве прыходзіцца абараняць свае старым правы ад пакусаў на іх з боку мескага магістрату і мяшчанства, у той час як каталіцкая царква сама вядзе наступленьне на мяшчан і на іх правы. Гэтае наступленьне вядзецца як у адносінах да паасобных людзей, гэтак і на ўсё места.

У 1511 г. у судзе гаспадара вялікага князя з панамі радаю разьбіралася справа мешчаніна Менскага Багдана Кузьмініча з біскупам Віленскім Войтэхам. Богдан Кузьмініч скардзіўся на біскупа за тое, ״што ж дей он мене поймал и в нятство посадил; и седел дей есми в него в нятстве двадцать недель и над то дей многие речи мое побрал безвинно“[3]. Біскуп апраўдываўся тым, што Багдан Кузьмініч яго чалавек (״не от'хожы“) з Ігумена. Аднак, Багдан Кузьмініч давёў, што ён ״звечный чоловек госпадарский з Меньска“, і на гэтай аснове суд прысудзіў, каб біскуп заплаціў за ўсе ўзятыя рэчы і штраф за няпраўнае сажаньне ў турму. У тым жа годзе на таго־ж біскупа Войтэха

  1. Ibidem № 15.
  2. Ibidem № 9.
  3. Р. И. Б. т. XX. ст. 714-715.