Старонка:Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

новіч[1], у 1590 г. войтам і войскім менскім быў Іван Быкаўскі[2], а ў 1595 г. Грыгор Тэрлецкі[3].

Прывілей 1499 г. зусім не вызначае ўлады намесьніка войта, або лентвойта. Аднак, пасада лентвойта зьявілася, толькі невядома калі. У 1590 г. лентвойтам Менскім быў Ян Петрашковіч[4].

Асноўным абавязкам і правам войта быў суд над мяшчанамі места, ад якога ён атрымліваў найбольшы прыбытак. На судовыя пастановы войта апэляцыя йшла да гаспадара вялікага князя. Але войт быў ня толькі судоваю ўладаю ў Менску; яму ў значнай меры належыла і вышэйшая адміністрацыйная ўлада. Так, у 1590 г., войт Менскі Іван Быкаўскі ўстанаўляе і зацьвярджае парадак адбываньня ўлады бурмістраў, радцаў і лаўнікаў.

Суд і адміністрацыйныя справы войт вырашаў супольна з радцамі і бурмістрамі. Менская рада па правілею складалася з 12 радцаў; радцы разам з войтам выбіраюць з саміх сябе на кожны год 2 бурмістраў. ״Мають теж быти в месте дванадцать радских, которыи ж радцы з войтом посполито моють абирати промежку себе на кождый год бурмистров“.

Якім спосабам вызначаліся радцы—шляхам абіраньня менскімі мяшчанамі, ці прызначаліся на свае пасады войтамі, невядома.

Прывілей зусім нічога не гаворыць аб лаве, але ў 1590 г. лаўнікі ўжо існуюць, аднак ня ясна, ці яны склацаюць асобную ўстанову, бо суд праводзіцца бурмістрамі, радцамі і лаўнікамі. Спосаб абіраньня бурмістраў, які вызначан прывілеем, не застаўся сталым. Відаць, бурмістраўскія пасады былі даходнымі, бо за ўладаньне імі, і за спосабы прызначэньня бурмістраў ідзе барацьба. Па пастанове сходу бурмістраў, радцаў і лаўнікаў у 1590 годзе было прызнана, што штогодняе абіраньне бурмістраў шкодна для места, бо дзякуючы яму кепска даглядаюцца мескія маемасьці; апроч таго, штогоднія выбары ўносяць сярод райцаў ростыркі і вОражасьць; і было пастаноўлена прызначыць па тры зьмены бурмістраў, радцаў і лаўнікаў па 2 з кожнага ўраду. Кожная зьмена абраных урадоўцаў займае пасаду па году. Пры гэтым былі абраны на 1590 г. бурмістрамі Багдан Савіч і Саўка Піліповіч, райцамі—Іван Ткач і Лявон Ходзьковіч, лаўнікамі—Захар'я Дзямідовіч і Аніска Мухліч; затым былі абраны пэўныя асобы на 1591 і 1592 г.г. Калі־б яны выдаліся пажытачнымі і карыснымі для мескіх спраў, то яны захоўваюць свае пасады да сьмерці, а калі б такі парадак аказаўся нявыгодным, то радзе і магістрату мескаму даецца магчымасьць зьмяніць гэты парадак і ўстанавіць новы, згодна сваім разважаньням і ўхвалам.

У выпадку ад‘езду па пільных справах каго-небудзь з абраных ураднікаў, іх замяняюць па ўласнай іх просьбе старыя ўраднікі такім спосабам: бурмістр-бурмістра, радца-радцу і лаўнік лаўніка. За новаабранымі ўрадоўцамі было забясьпечана, што ў выпадку нападу на іх, або гвалту, ўсё паспольства абавязана абараняць іх ва ўсялякіх судох, аж да астатняга стопня, за кошт і дапамогаю ўсяго места. У той час, калі свавольства шляхецтва і асабліва магнацтва ня ведала ніякіх перашкод, такое забясьпечаньне было далёка ня лішнім. Разам з тым, прымаючы пад увагу значную працу, якая прыходзіцца на іх долю, і каб прыахвоціць іх да пасяджэньняў, а таксама да выкананьня іх адміністраційных абавязкаў, прызначаецца пэнсыя: бурмістрам рочным па 20

  1. Р. И. Б. т. XX, ст. 1219.
  2. Собран. древн. грамот Минской губ. № 32.
  3. Мэтр. Літ., кн. Судн. дел 63, л. 506—509.
  4. Собран. древних грамот Минской губ. № 32.