Старонка:Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дазваленьне ім было дадзена. Як і калі было зьдзейсьнена дазваленьне, невядома, бо просьба паўтараецца і ў 1606 г., але стаў і млын у Крупцах існуе і дагэтуль. Апроч млына для мліва збожжа і папяровага млыну, былі ў Менску, напэўна, і іншыя прамысловыя ўстановы, як цагельня і іншыя; вестак, аднак, аб іх ад XVI сталецьця ў нас не захавалася.

Організацыя мескай ўлады ў Менску.

З дараваньнем Майдэборскага права і вызваленьнем ад падуладнасьці ваявод і намесьнікаў-дзяржаўцаў, у месьце была організована свая меская ўлада па ўзору іншых мест, якія карысталіся Майдэборскім правам. Перш усяго прывілеем устанаўляецца і надаецца войтаўства і вызначаюцца войту пажыткі, якія йдуць на яго карысьць. Галоўным даходам войта зьяўляецца трэці грош, гэта значыць трэцяя частка з судовых він-штрафаў. Гэты войтаўскі пажытак з важнейшага абавязку войта, а іменна, з судовых він, бо ўсе судовыя справы, асабліва крымынальныя, падлягаюць суду войта разам з лаваю. Апрача таго, войт атрымлівае даход з двух клетак мясных і плат з двух карчом. Дзьве карчмы штогодна прыносяць даход войту 4 капы грашай[1].

Войтаўскія пасады — вельмі даходныя, і дзеля гэтага прыэначэньне на гэтую пасаду ўрад пакідае за сабою. У значных местах, дзе даходы былі вельмі вялікія, войтаўская пасада звычайна аддавалася выдатным паном і ўрадавым асобам, як, напрыклад, у Полацку, Бельску, Каменцы, пазьней ў Віцебску і Магілеве. У Менску гэтага мы ня зауважаем ў XVI стале; ў XVII ст. войтамі былі звычайна паны. Войтаўская пасада звычайна аддавалася дажывотна, гэта значыць да сьмерці тэй асобе, якая прызначалася на пасаду, або ў вечнасьць з правам перадачы насьледнікам. Тое-ж было і ў Менску. Хто быў першым войтам, невядома. У 1503 г. менскае войтаўства было зацьверджана за мытнікам Смаленскім Іванам Новахрышчоным. Магчыма, што ён і быў першым войтам, бо ён просіць, каб яму гаспадар даў ״войтовство Менское со всими тыми платы и доходы, што перво сего дали есмо ему, абыхмо ему тое войтовство дали вечно“. ״И мы з ласки нашое на его чоломбитье то вчинили и тое войтовство Менское дали есмо держати и заведати вечно и непорушно ему самому и его жоне и их детям и его ближним и напотом будучим их счадком со всими войтовскими платы и доходы и с тою воскобойнею и капницею и тым третим грошем, што маеть с судов на ратуши брати и с двома корчмами волными, которыи ж маеть в месте мети з их платом“. Такім чынам войтаўскі ўрад перадаецца мытніку Смаленскаму ў вечнасьць; пры гэтым у яго карыстаньне аддаюцца менскія даходныя крыніцы, як воскабойня і капніца, якія дагэтуль належалі месту. Можна думаць, што мытнік Іван пазычыў значную суму грошай дзяржаўнаму скарбу і ў забясьпечаньне звароту атрымаў даходную пасаду. Гэта тым болей верагодна, што прывілей захоўвае за ім гэтыя пасады нават у тым выпадку, калі-б Майдэборскае права была адменена. ״А естли бых мо то право Майтборское в месте Менском зламали, и мы однако его не маем с того войтовства рушити и тот его третий грош с судов мает ему таки наместник Менский выдавати, который ли коли Менск от нас будет держати[2].

Праз некалькі гадоў вайтоўство Менскае адышло да радні войта Івана, а ў 1518 г. войтам Менскім быў ужо нейкі Грынашка Багда-

  1. Р. И. Б. т. XXVII, ст. 741.
  2. Акты Литовско-Русского государства № 80.