Старонка:Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ку, соболи, куницы и тхоры—по сороку, белку, горностая, лисицу и норыцу—по полтретяста, попел, смолу—лаштом; а того не маюць куповати ни в лесех, а ни в борех, а ни в селех, тольки на месте. Тэж мають прадавати сукна—паставом, соль—лаштом, перец, имбер, мигдалы, иншыи зельи простыи—каменем, шафран, мушкаты, гвоздики, квет мушкатовый, кгалкган, цетвар и иншыи зелья дорожшии—фунътом, секиры, ножы и иншыи таковские речи—тахром, або в тузин, железо, олово, медь, цыну, мосяжи и иншыи речы таковъские—центънарем, фикги, розынъки, кошем, вино какое колвек и пиво немецъкое и иншое питье чужое бочкою целою. Тыи купцы чужые не будуть смети под меру меньшую а ни продавати, а ни куповати, тольки как у верху выписано; а естълибы который своею смелостию иначей вчинил, тогдытую куплю до коморы нашое войт на нас возьметь“.

Гэтая зацікаўленнасьць места ў гандлёвых прывілеях і яго залежнасьць ад гандлю выразна адбіваецца і ў пазьнейшых пацьверджаньнях гандлёвых інтарэсаў Менску. У 1606 г. Жыгімонт Ваза новым прывілеем замацаваў гандлёвыя прывілеі Менску, прычым выразна вызначыў, што Менск прышоў ў заняпад у часе войн Інфлянскай, а потым Маскоўскай.

Новы прывілей наагул зьяўляецца паўтарэньнем старога, аднак мае і некаторыя навіны ў параўнаньні з прывілеем 1499 г. Прывілей забараняе ўсім гандляром гасьцём, ня выключаючы і віленцаў, як тубыльным, так і чужаземным, гандляваць у раздроб. Пры гэтым прывілей падкрэсьлівае тыя часы, калі асабліва ажыўляецца гандаль, а іменна, у часы адбываньня трыбунальскіх судоў, рочкаў земскіх і рочкаў гродскіх, гэта значыць у часы, калі ў места зьяжджаецца многа шляхты з вёсак; у гэтыя часы чужаземцы і гандляры іншых мест ня маюць права гандляваць у раздроб пад страхам конфіскацыі тавароў. Прывілей таксама забараняе гандаль у раздроб і таму мескаму насельніцтву, якое не падлягае Майдэборскаму праву. Гэты прывілей таксама забараняе весьці ў Менску гандаль і заводзіць свае крамы яўрэям на тэй аснове, што яны да гэтага часу ў Менску гандлем не займаліся. Прывілей забараняе таксама гандаль госьцю з госьцем; такі гандаль дазваляецца толькі у часы ярмаркаў.[1]

Забясьпечыўшы гандлёвыя інтарэсы Менску, прывілей зьвяртае і значную ўвагу на яго сельска-гаспадарчыя патрэбы. Месту былі пераданы ״вси места пустыи в месте и вкруг места, поля нашы, ку осаженью и размноженью людей“. Апрача таго, мяшчанам, паводле старога звычаю, дазволена было ״брати дерево на будованье домов и теж на кухню в борех, в лесе за тры мили около местъца в нашых борек в лесех и в пущах, окроме бортного дерева, которого ж рушить не смеють“.

Такое агульнае і нявыразнае дараваньне неабмераных дакладна сельска-гаспадарных угодзьдзяў, палёў і лясоў, магчыма была дзякуючы слабай заселенасьці ваколіц Менску. Хутка, аднак, зрабіўся патрэбным больш дэтальны абмер зямель, тым болей, што шляхта пачала захапляць менскія паля, сенажаці і іншыя менскія ўгодзьдзі. Менск прымушан быў судовым парадкам бараніць свае землі, і, па загаду гаспадарскага ўраду, два разы ў 1576 і ў 1586 г. выяжджаюць камісары, якія ״опять им тые кгрунты присудили и ограничили .. з описаньнем певных границ“. На аснове гэтай пастановы і разьмежаваньня камісаpaў Менск ізноў ужо ў 1592 годзе просіць аб замацаваньні за ім наданых яму зямельных угодзьдзяў, пажыткі з якіх ідуць "на ратуш

  1. Собрание древних грамот городов Минск. губ. № 63.