Перайсці да зместу

Старонка:Межы (1929).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАЧУЙ

Калі адчуць ты песьню хочаш,
Паслухаць звон маёй душы,
Ідзі пачуй, як горан творча
Пяе пра волю і пра шыр.

І ён, і я — адна істота,
Ў адно зрасьліся мы гальлё.
Калі ня нудзішся работы, —
Паслухай рогаты калёс,

Паслухай молатавы жарты
Заместа шэлесту ліста,
Тады пазнаеш, як упарта
Змагацца хоча з сілай сталь.

Ня бойся ты, дарэмны сполах:
Завод ёсьць кузьня змагара.
Ужо разьвенчан стары Молах,
Няволі згінула пара.

Цяпер жыцьця шырэй дарогі!
Ды што казаць — ты сам пачуй;
Пачуй ты песьню перамогі,
Што я кавадлам стукачу!

1925 г.