POCKBIT
Паабапал пратоптанай сьцежкі, Што, як зьмейка, паўзе да гумна, Розных кветак з травой ўперамежку Наўтыкала старэнна вясна.
А праз плот выглядае з гароду Многа розных прыгожых расьлін. А на вуліцы сьмех, карагоды… А у садзе, між стройных галін,
Прыбыло гэтай ноччу прынады: Распусьцілася сьнежная бель; Пчолы дзеляць здарэньні і рады, З чарак-красак каўтаючы хмель.