Перайсці да зместу

Старонка:Межы (1929).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЫТАЕШ ТЫ…

Пытаеш ты, ці я здаровы?
Ды як сказаць? Не, ня зусім.
Кладзецца сум на вочы, бровы
І неяк цяжка на душы.

А так у грудзях ўсё спакойна,
Хіба што сэрца крыкне гвалт,
Калі адчуе гнеў назольны,
Ды цяжкай стане галава.

А не зважай ты… Ўсё пяройдзе;
Ўсяму свой час, пара свая.
У кожнага свае нязгоды —
І я ім вораг і сваяк.

Часінай, праўда, я вясёлы,
Як чарка хмельная віна;
На ўсё махаю: заўсяголаў!
Ня коле думка ні адна.

Дык вось усе мае навіны.
А што сказаць табе яшчэ?
Ты зразумець сама павінна,
Калі ўглядзішся ў бляск вачэй…