Перайсці да зместу

Старонка:Межы (1929).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прытаіўся ля палацу
І улёгся на панэль.
Вось пачуўся залп з „Аўроры“.
Задрыжалі ў небе зоры,
Месяц твар пачаў мяняць.
Вораг больш пачаў таіцца,
Пачалі зласьней мы біцца,
Пачалі больш налягаць.

Доўга біліся.
Воля сьнілася.
Наступала заўзятая раць.
Як заднелася,
Разьвіднелася
І ўзышла на усходзе зара, —
Сьцягі рдзеліся,
Песьні пеліся,
Стаў гарніст перамогу іграць.

24-X — 1927 г.

|}