Гэта старонка не была вычытаная
*
Недзе зайгралі на збор,
Недзе ззываецца раць.
Нудзіць сак‘я сабор,
Нудзіць Зімовы палац.
Крэпасьць акутана ў змрок,
Неўскі — задымлены плёс.
Верны далі мы зарок:
Вырашым самі свой лёс.
*
Бойка ў разгары,
Бойка вядзецца.
Плі, комунары,
Ў варожае сэрца!
Вораг хоць дужы
Гарматным закалам, —
Мы-ж сілаю дружай,
Ды волі запалам.
Мы пераможам
Сілай яднаньня,
Стан Ўвесь варожы
Зьнішчым дазваньня.
*
Строй за строем. Рота з ротай…
Сьвішчуць ружжы, кулямёты,
Разрываецца шрапнель.
Вораг люты стаў здавацца,