НА МОРЫ
Шуміць вада, хвалюе мора, Мой човен шпарка ўдаль ляціць, І чым далей, тым больш прастору І сілы менш далей грабсьці.
Але грабу і абмінаю Чужыні дальняй берагі, Пад ўсплескі хваль успамінаю Пра край мой родны, дарагі.
Павей мне, вецер, на пуціне, Тады я парус нацягну. Шпарчэй пайду па воднай сіні, Каб ў краі родным адпачнуць.
Рыга, 1917 г.