Старонка:Мая ліра (1924).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

III.

МАЕЙ МУЗЕ.

Хто ты з сьлёзнымі вачамі,
Бедная дзяўчына,
З чыстым тварам, чуткім сэрцам,
Вусны як маліна?..

Ці з імглы саткана ранняй,
З сьвятла зоркаў ясных,
З шуму дрэў сваяцкай пушчы,
З агнішч непагаслых?..

А мо‘ з думкаў недасяжных,
Ды з жалю нямога, —
А мо‘ скарга, а мо‘ жальба
Да Бога самога?

Першы раз с табой спаткаўся
Пастушком ў полі:
Ты тады шапнула сумна
Аб маей аб долі: