Старонка:Мая ліра (1924).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ты цярпеньне душы гоіш
І знямогу цела,
Жыцьцё творыш, песьні роіш,
Вучыш жыць умела.

Я зьнямог здаўна скаваны
Злой бядой і зьдзекам, —
Цяпер гартны, змацаваны
Красы тваей лекам…

Каліж хто цябе ня любіць,
Край мой родны, мілы,
Хай душу сваю загубіць,
Растраціўшы сілы.

|}