Перайсці да зместу

Старонка:Мая ліра (1924).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Божанька! Як тут многа сьвятла, дым кадзільны наводзіць дзіўныя мары. Чаму сонца, крадучыся з вакна, крывавіць ўсё — і гэтыя звоі дымаў, і абразы, і аўтар, і афяры? Кроў, усюды кроў — і сьлёзы мае з крывёй… Арганы жаляцца і хліпочуць… Няў жо гэта жальба да Бога? Чаму, чаму гэтак упакорыў нас, Божа? Чаму мы ўсе так нешчасьлівы? Чаму так усе нас губяць, а і мы самі губім сябе? Няўжо грэх наш так вялікі, што патрэба аж гэткай пакуты? А мо‘ Ты і сам згубы нашай шукаеш? Ці-ж вечна панаваць у нас будзе людзкая завісьць і злоснасьць? Калі-ж адвядзеш ты ад нас благое вока чужака? Ці-ж мы будзем вечна пасынкамі ў людзей благіх? Божа, Ты ня маеш літасьці над грэшным нашым народам, а за тое ня маеш, што мы грэху свайго не пазналі… Вазьмі і сына майго на афяру! Божа, не дазволь мне блюзьніць!..

Кончыцца Бязкроўная Афяра. Ксёндз чытае апошнія малітвы. Арганы вядуць урачыстую гармонію: — казаў-бы зашумела пушча ад ветру, загаварыў бор, гоніць вецер у далечыню ўсенька… Асушы-ж Ты, Божа, сьлёзы мае; прымі іх як малітву, бо інакшай я ня знаю.

Барані „ад мору, голаду вайны і пошасьці“.