Гэта старонка не была вычытаная
Й дух непакоры, руіны, паўстаньня,
Над ўсё пераможны, кідае ў растаньне,
Абы ад цябе, Адзінота!
Потым прыходжу пануры, пахілы,
Хачу падзівіцца на вобраз твой мілы,
Пякнейшы за ўсё, Адзінота.
Ты-ж, як матуля, прытуліш і прымеш,
Ашушкаеш ласкай і тугу сунімеш,
І зноў я з табой, Адзінота!
Гэтак, нявольны ніколі сабою,
Прыходжу сягоньня па спрэчцы з табою
Ў пакоры. — Прыймі, Адзінота!
|}