Гэта старонка не была вычытаная
Адны вятры
праз хмар муры
лятуць з гары,
праз лес той сам,
гусьці.
І разам з ім
на жах благім
і добрым, ўсім,
тужлівы сьпеў
вядуць:
„Засьні, засьні…
у ноч ўсе дні
перамяні
і нас ня гнеў,
ня гудзь.
Скалей, як лёд,
на сотні год
і сэрца лёт
спыні, вярні
да сну…
А сонца сьвет,
здалёка, з гэт…
з нябёс прывет —
мана. Гані
ману!
Гані. Раі
тых дум спыні,