11. Песьня-звон.
Загаловак „Песьня-звон“ памылкова надрукаваны праз працяжнік, трэба — праз злучок.
12. Усе з аднэй мы выйшлі нівы…
8 р. …„памандраваў“ ужыта поэтам зам. больш пашыранага „павандраваў“.
13. Песьня.
24 р. „Не ў маёй валі́“ зам. „Не ў маёй во́лі“ ўжыта поэтам для рытму і рыфмы (з словам „зямлі“ — 22 р.).
14. У выгнаньні.
5-6 pp. „І ты чужынец, ўсім ня свой здаешся“. У выданьні 1918-га году стаяла „І ты чужынец усім, ня свой здаешся“… Коска перастаўлена ў адпаведнасьці з сэнсам і сынтаксычнай пабудовай сказу.
7 р. …„адзінец“ — стары самец, які ходзіць асобна па лесе.
15. Вясельле.
36 р. „З сябручкамі рады“. У выданьні 1918-га году і аўтографе („сшытак“, стар. 17-18) — „радый“.
38 р. …„на вочу“ як часта ў А. Гаруна, ужыта для рыфмы (з словам „хочу“ — 40 р.).
16. Журба.
8 р. „нябыцьця“ зам. „нябыцьця“ ўжыта для рыфмоўкі (гл. увагу да в. № 9).
17. Восень.
У тэкст радкоў 32 і 33 гэтага вершу ўнесены наступныя узятыя з аўтографу — п. XV. 2. 16/24. (гл. вышэй агульную заўвагу):
32 р. Цяжкія думкі мне ў сэрца прыйшлі.
33 р. Нешта старое усё ўспамінаецца…
У выданьні 1918-га году было:
Думкі мне ў сэрдца жудосны прыйшлі. |
18. Мае думкі.
8 р. „жыцьце“ зам. „жыцьцё“ ўжыта, як звычайна, для рытму (гл. заўвагу да в. № 9).
20 р. „І ізноў сваю твар захавала“. У выданьні 1918-га году было „І зноў“… Згодна з запатрабаваньнем рытму (анапест) выпраўлена „І ізноў“. „Твар“ А. Гарун ужывае як слова жаночага роду — „сваю твар“.
29 р. У выданьні 1918-га году стаяла „слонца“; прынята „сонца“ ў адпаведнасьці з 12-м радком, дзе стаіць „сонца“ (гл. заўвагу да в. № 4).
18. Навакол.
Апошняя строфа мае, як відаць, такі сэнс: „Вятры — твае адзіныя паны і твая ганаровая варта“. У адпаведнасьці з сэнсам прынята і інтэрпункцыя ў гэтай строфе.
20. Ветру.
12. „Слонца“. — У А. Гаруна спатыкаюцца, „сонца“ і „слонца“ (гл. заўвагу да в. № 4).