УВАГІ ДА ПААСОБНЫХ ВЕРШАЎ.
1. Людзям.
У выданьні 1918-га году в. „Людзям“ ня ўведзены ў цыклізацыю і стаіць паасобна, як уступ да ўсяго зборніку; у нашым выданьні ён таксама зьмешчаны па-за цыклізацыяй, але падпарадкаваны агульнай нумарацыі.
2. Чаму з маленства…
31 р. …„з тваёі глебы“ (зам. з тваёй) і „з тваёга неба“ (зам. твайго) ужыты аўтарам для рытму.
3. Начныя думкі.
8 — 12 рр. Ня зусім удала пабудаваны сынтаксычны склад. Назоўныя склоны: „межы“, „курган“, „хвоя“, „каня“ — трэба разумець як няпоўныя сказы.
4. Як надарыцца мінута…
19 р. …„сонейка“. Гарун ужывае таксама: „соўнейка“ (в. № 13), „слонейка“ (№ 23), „сонца“ (№ 22) і „слонца“ (№ 20).
6. Мілая, родная старонка-маці.
1 р. Дактыль ня вытрыманы. Трэба было-б чытаць для рытму „ста́ронка“.
7. Ваўкалакі.
4. р. „Жэр“ А. Гарун ужывае ў сэнсе „зьежа“ (параўн. дзеяслоў „жэрці“).
8. Іванку.
27 р. …„моў-ся“ зам. звыч. „маўляў“.
9. „Ты, мой брат, каго зваць Беларусам“.
22 р. „п‘яніца“ зам. п‘яніца — адзін з прыкладаў парушэньня акцэнтацыі для захаваньня рытму, што ў А. Гаруна спатыкаецца даволі часта.
10. Юдам.
25 р. „Падтыканства“ — новатвор поэты, ужыты ў сэнсе „пад‘южваньне“.
42 р. У выданьні 1918-га году стаіць: „Вы… імя вам Юды“. Згодна з запатрабаваньнем рытмікі на падставе аўтографу („сшытак“, стар. 40) выпраўлена: „Вы… імя вам Іуды“.
45 р. У выданьні 1918-га г. стаіць „Каты… Вы горай ката“. Для захаваньня рытму выпраўлена: „Вы — каты… горай ката“.