Цыган ўстаў з услону важна,
Ў правы, у левы кут падзьмухаў.
— „Ну, цяпер устань і слухай,
І кажы за мной выразна“.
Стаў Баўтрук, зьмяніўшысь у твары,
Ўвесь дрыжыць, — калоціць фэбра, —
Дзеля злота, панства, срэбра,
Прамаўляе ціха чары.
З кожным словам улазіць звольна
Сум ў душу і страх сьмяротны.
Прамаўляе неахвотны,
Над сабой цяпер ня вольны.
................
................
................
Скончыў цыган. — „Сядзь, ягомасьць, —
Кажа чорны, скончым дзела,
Пагуляем, братку, сьмела
За прыемную знаёмасьць“.
Баўтрамей вачыма лыпнуў,
Як-бы зараз ён прачхнуўся,
Глынуў сьліну, папірхнуўся.
— „Я залішне, мусіць, лыкнуў.
Толькі што я відзеў страхі:
Ясны анёл з чорным біўся,
Гром грымеў, а сьвет зацьміўся,
І прапалі неба знакі.
Хтось душыў мяне за горла,
Аж пачуў я ў вушшу звоны,
Аж цяпер здаюцца шпоны
Тут, на шыі. Дух запёрла“
Старонка:Матчын дар (1929).pdf/157
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/%D0%9C%D0%B0%D1%82%D1%87%D1%8B%D0%BD_%D0%B4%D0%B0%D1%80_%281929%29.pdf/page157-1024px-%D0%9C%D0%B0%D1%82%D1%87%D1%8B%D0%BD_%D0%B4%D0%B0%D1%80_%281929%29.pdf.jpg)