Старонка:Матчын дар (1929).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крэкнуў, плюнуў, аблізнуўся…
Цыган хітра усьміхнуўся.
— „Прад табою, кажа, мэта:
Хочаш злота мець, як бруду?
Хочаш срэбрам слаць падлогу?
Хочаш медзі? Дам спрамогу,
Ўсё дастану, ўсё здабуду.
Хочаш панам быць прыдворным?
Грапам, князем, дваранінам,
А ня бедным селянінам,
Не хадзіць у целе чорным?..
Хочаш, браце?.. Ну, кажы нам?“
Баўтрамей крыху зьмяшаўся:
— „Я, папраўдзе, ня зьбіраўся
Быці нейкім кармазынам…“
— „Ён ня думаў, — вох прастота!
Хіба ты ужо напіўся?“
Цыган зноў-жа прычапіўся: —
„Ты кажы, ці ёсьць ахвота?“
— „Быці панам… Жыць ў дастатку…
Быць ў пашане… Ўсё пазнаці, —
А за гэта… Што вам даці?!“
— „Што? Драбніцу толькі, братку:
Нам душы тваёй ня трэба,
Не бяром цяпер ні ў кога.
Адступіся ты ад бога,
Адступіся ты ад неба.
Згода, слухай? Кажы: „ладна“!
Вып‘ем разам гарнец мёду“.
Баўтрамей ня ўчуў падходу
І згадзіўся безаглядна.