55.
САЛАВЕЙКА.
Салавейку узялі ды з гаю Пасадзілі у клетку за краты. у маю Тэй страты Найцяжэйшай дазнаў салаўюшка.
Распусьціўся лісток на дубочку, Апранулась зямелька у краскі; А ў ночку, А з ласкі Не сьпявае ніхто над рачушкай.
Ой чаму-ж, салавейка, ты болі Чараўнічых сьпявоў ня счынаеш? Што волі Ня маеш І сьпяваці ня будзеш ніколі?