Старонка:Матчын дар (1918).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Два каханні.


У аднэй Марылі, маладой дзяучыны,
Быў каханак Яська, вагнявы хлапчына.
Што ні вечар прыйдзе, што ні ночка стане,
А у іх у садочку аб адным шэптанне:
«Да душы, Марыля свайму Янку кажэ, —
Хіба сьмерць без часу нас с табой развяжэ».
«Ні кажы ніпрауды; — малайчына вучыць
Нас ні Бог, ні людзі і ні сьмерць разлучаць».
І сядзяць і шэпчуць да зары-сьвітання,
Былі вішні у садзе сьведкі мілавання…
А настау дзянечак — да Марылі у сваты
Прыляцеу панічык, шляхцючок багаты,
І дзявоччо сэрцо, — ах, слабое, знана! —
Перайшло ад Яся да другога пана.
Хіба-ж Ясь заплакау? — Ні с таго дзесятку!
Пакахаў другую, пакахау Агатку.
І цяпер, як цемязь западзе над вескай,
Ен сядзіць з Агаткай пад старой бярозкай;
Пралятаюць змрокі ніусьцярэжна хутка
І уся ноч здаецца, як адна мінутка!

А жыла-ж Антоля; — мусіць мела долю,
Ды згубіла долю у шырокаму полю.
Мела двух прыгожых, мела двух каханкау,
І адзін быу Янка і другі быу Янка.
(Дзьве душы ніродных у адным целі жылі
І дзяучыну кожна паасоб любілі).
Адзін с шчырым сэрцам, а другі з ніверным,
Надарылі дзеуку жалям ніпамерным.
Як адзін цалуе, нінагляду песьціць,
Дык другі мяркуе, якбы абезчэсьціць.
Як адзін у садочку з любай пахаджае,