Скажы, братухна, калі паранне? Калі сьвітаці пачнець у нас? Праймчыцца ночка і сонцо устане. І дасьць вяселле і дасьць пакрас?
Скажы, братухна, калі прачнуся Ад тэй навалы, ад тэй жуды, І з ветрам буйным гуляць пушчуся, На сьвет, на людзі ці хоць куды?
А можа, браце, і сонцо устало? І льець праменні на лес, стэпы? Ды так глыбока душа запала, Што я нівістны, што я сьляпы?