Старонка:Матчын дар (1918).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Начлег.


Сьпіць душа і розум сьпіць
Смачна, без трывогі.
Піць і есьці, есьць і піць —
Клопат увесь німногі.

Легка так. Ні маеш дум…
У прочках гдзе-сь маркота…
Боль прайшоу, уняуся сум,
— Спаць адно ахвота.

Сьпіць душа… і розум сьпіць!
Часам нехта узбудзіць.
Нібы устыдзіць, нібы кпіць,
Нібы крышку судзіць:

«Сорам, брат»… А далей слоу
Я праз сон: ні чую,
Зьнікне голас, ціха зноу…
У ясны дзень — начую.