Старонка:Матчын дар (1918).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На сьмерць.


Памер ты, татачка, успакоіуся на векі!
На вочы сумныя насунуліся векі,
Прыціснула іх сьмерць мацней за чужанца.
І вот, айца
Ні стало, родны мой, ад сьмерці тваяе.

О, сьмерць без літасьці, ратунак ты і кара!
На што ж яму, як тая чорна хмара,
Заслонай вечнаю ты стала прад вачмі?
Скажы, сьлязьмі
На што пасквапілась радзіны ты мае?

Ах, родны, блізкі мой! Гаротны і бездольны.
Жыцце свае, той шлях ніудатны і нявольны,
Ты з боллю цяжкаю у сэрцы перабыу
І свой згубіў
Апошні стон, адзін, у чужжстве, у цішы.

Безшчасны тата мой! Усім адна дарога…
І торгання разлукі ні так катуюць строга,
Як тое, любы мой, што у ноч, у апошню ноч,
У цябе із воч
Сьляза скацілася аб скрыуджанай душэ.

Дратуе сэрцо мне, цьвікі у мазгі убівае
З грудзей і боль, і стоны здабывае
Здагадка страшная: у гадзіну усіх гадзін
Ты там адзін,
Мауляу безплеменнік усім чужы, сканау…

Адно бліжэйшае, адно-б хаця стварэнне,
Хаця-б ні роднае, хаця-бы на здарэнне,
Прасіу Вялікаго к табе хутчэй паслаць,
Каб з ім аддаць
Сваім апошні свой, гарачы свой прывет.