Эх, сягоння, у гэту ночку
Я уцяку адгэтуль проч!
Шэрым воўкам па лясочку, —
Хай дагоніць, хто ахвоч!
Хай тагды, сярод дарогі
Станець хто — ні будзе рад:
Чорны вуж абкруціць ногі.
Буду вужам, буду гад!
Хай тагды, шукаюць у лесе
Цемных, вузкіх, воучых троп!
Як арол у паднябессе
Я узлячу над земскі строп.
У небі роуным, чыстым шляхам
Яснай зоркай палячу,
І скачуся напад дахам
Роднай вескі і ускрычу:
— Гэй, хто есьць тут! Люд галодны,
Люд пакутны! Да мяне!
Станьма, брацця, у шых паходны —
Наша горо праміне.
Досыць нам з нядолі віці
Ценкі жыцця свайго пас,
Слухай, люд: прынес я віці,
Хто за мною, брацця? — Час!
Устануць, рушаць: „Проч з дарогі!
„Хто нам хочэ заступіць?
„Мы пайшлі, мы, люд убогі,
„Усе узяць, ці усе згубіць“…
Думкі, думкі звадыяшкі,
Ах, ні мучайце мяне!
Вам усе гульні, а мне цяжка,
Мне няволя ні міне…
|